Гэта старонка — інфармацыйны спіс.
Гераі́чны век антаркты́чных даследава́нняў (англ.: Heroic Age of Antarctic Exploration) — тэрмін, прыняты ў англамоўнай гістарыяграфіі для абазначэння шэрагу экспедыцый у рэгіён Антарктыкі, арганізаваных на мяжы XIX стагоддзя і першых дзесяцігоддзяў XX стагоддзя, якія выкарыстоўвалі сабачыя запрэжкі(ням.) бел. ў якасці асноўнага віду транспарту[1]. Асноўнай іх мэтай было дасягненне геаграфічнага Паўднёвага полюса і тэрытарыяльны падзел узбярэжжаў і ўнутраных раёнаў невядомага мацерыка, вывучэнне яго фізічных, кліматычных і геалагічных умоў. Аднак некаторым экспедыцыям, якія мелі дадзеныя мэты, не ўдалося нават дасягнуць антарктычнага ўзбярэжжа.
У перыяд 1897—1922 гадоў Антарктыка апынулася ў цэнтры міжнароднай увагі: за чвэрць стагоддзя было праведзена 16 экспедыцый з васьмі краінах, у тым ліку ў Бельгіі і Японіі, якія не ўваходзілі да пачатку ХХ стагоддзя ў лік вядучых палярных дзяржаў[2]. Пра прычыны ажыятажу Эпслі Чэры-Гарард пісаў так:
|
Экспедыцыі «гераічнага веку» выкарыстоўвалі тэхналогіі XIX стагоддзя: драўляныя ветразна-паравыя караблі малога танажу для дастаўкі каманды, сабачыя запрэжкі для руху па ледавіку, і, збольшага, навыкі выжывання эскімосаў, прыстасаваныя для патрэб еўрапейцаў. З прычыны абмежаванасці даступных рэсурсаў і рыштунку поспех кожнай экспедыцыі ў гэтых умовах залежаў толькі ад прадуманасці транспартнай стратэгіі і лагістычных талентаў кіраўніка. Гэта таксама азначала, што кожная экспедыцыя праходзіла ў экстрэмальных умовах, не маючы сувязі з навакольным светам, і патрабуючы ад удзельнікаў выкарыстання ўсіх інтэлектуальных і фізічных сіл[4]. У выніку, ахвярамі заваявання Паўднёвага полюса сталі 19 чалавек.
Асноўнымі вынікамі «гераічнага веку» стала комплекснае даследаванне Антарктычнага мацерыка, дасягненне паўднёвага геаграфічнага і магнітнага палюсоў, складанне першых карт узбярэжжаў мацерыка, вялікі комплекс геаграфічных, кліматалагічных і біялагічных дадзеных, якія стварылі базу для вывучэння мацерыка сучаснымі тэхнічнымі сродкамі[5].
Варта зазначыць, што ў XIX стагоддзі адбыліся дзве буйныя экспедыцыі, якія часам адносяць да гераічнага веку: экспедыцыя Белінсгаўзена—Лазарава і экспедыцыя Роса.
Варта мець на ўвазе, што дадзеныя, змешчаныя ў секцыі «Кароткае апісанне», у мінімальнай ступені тычацца вынікаў навуковай працы, і ўкладу ў розныя галіны навукі, зробленага пералічанымі экспедыцыямі. Дадзеныя пра гэта павінны ўтрымлівацца ў адпаведных артыкулах.
У спіс не ўключаны плаванні кітабояў, а таксама некалькі малавядомых шырокай публіцы экспедыцый, правядзенне якіх сарвалася па шэрагу прычын.
Перыяд | Дзяржава | Назва | Экспедыцыйнае судна | Кіраўнік экспедыцыі | Кароткае апісанне | Заўв. |
---|---|---|---|---|---|---|
1819—1821 | Расійская імперыя | Першая руская антарктычная экспедыцыя | «Усход» «Мірны» | Фадзей Белінсгаўзен Міхаіл Лазараў | Мэтай экспедыцыі было плаванне ў воды Паўднёвага акіяна з мэтай даказаць ці абвергнуць дапушчэнне аб існаванні шостага мацерыка — Антарктыды. | [6] [7]. |
1839—1843 | Вялікабрытанія | Брытанская антарктычная экспедыцыя, 1839—1843 | «Эрэбус» «Тэрор» | Джэймс Рос | У 1839—1843 гг на караблях «Эрэбус» і «Тэрор» распачаў найвялікшае для таго часу даследаванне Антарктыкі, адкрыўшы мора і найвялікшы шэльфавы ледавік, названыя ў яго гонар. Адкрыў антарктычныя вулканы Эрэбус і Тэрор, названыя ў гонар яго караблёў. Першым з людзей перасёк адзнаку 78° паўднёвай шыраты. На Антарктыдзе не высадзіўся. | [8] |
1897—1899 | Бельгія | Бельгійская антарктычная экспедыцыя(англ.) бел. | «Бельжыка» | Адрыен де Жэрлаш(ням.) бел. | Першая экспедыцыя, якая зазімавала ў межах Паўднёвага палярнага круга падчас вымушанага дрэйфу ў Моры Белінсгаўзена. Упершыню выкананы поўны гадавы цыкл астранамічных і метэаралагічных даследаванняў у Антарктыцы. Дасягнута шырата 71° 30' пд. ш. Знойдзены праліў Жэрлаш(руск.) бел.. | [9] [10] [11] |
1898—1900 | Вялікабрытанія | Экспедыцыя на «Паўднёвым Крыжы» | «Паўднёвы крыж» | Карстэн Борхгрэвінк | Першая экспедыцыя, якая зазімавала на Антарктычным мацерыку (Мыс Адэр). Першае ўзыходжанне на шэльфавы ледавік Роса. Дасягнута шырата 78° 30' пд. ш., дакладна вылічана тагачаснае становішча Паўднёвага магнітнага полюса(англ.) бел.. | [12] [13] [14] |
1901—1904 | Вялікабрытанія | Брытанская антарктычная экспедыцыя, 1901—1904 | «Дыскаверы» «Морнінг» «Тэра Нова» | Роберт Скот | Першае ўзыходжанне на паверхню Зямлі Вікторыі, дасягненне наваколляў Палярнага плато. Дасягненне шыраты 82° 11' пд. ш. Першая экспедыцыя, якая базавалася на востраве Роса | [15] [16] [17] |
1901—1903 | Германская імперыя | Германская антарктычная экспедыцыя, 1901—1903 | «Гаус» | Эрых фон Дрыгальскі | Першая з экспедыцый, якая працавала ва Усходняй Антарктыдзе. Выяўленая Зямля Вільгельма II. Экспедыцыя трапіла ў дрэйфуючыя льды і не змагла выканаць вызначанай праграмы. | [18] [19] [20] |
1901—1904 | Швецыя | Шведская антарктычная экспедыцыя | «Антарктыка» | Ота Нордэншэльд | Экспедыцыя працавала на ўсходнім узбярэжжы Зямлі Грэяма(англ.) бел.. Экспедыцыйнае судна было раздаўлена льдамі, каманда ўратавалася дзякуючы дапамозе Аргенціны. | [21] [22] [23] |
1902—1904 | Вялікабрытанія | Шатландская нацыянальная антарктычная экспедыцыя | «Скотыя» | Уільям Спірс Брус | Заснавана пастаянная метэастанцыя на Паўднёвых Аркнейскіх астравах. Дасягнута шырата 74° 01' пд. ш. у моры Уэдэла. | [24] [25] |
1903—1905 | Францыя | Трэцяя антарктычная экспедыцыя Шарко(англ.) бел. | «Францыя» | Жан-Батыст Шарко | Першапачаткова задумвалася як выратавальная аперацыя для дапамогі Нордэншэльду. Працавала на Зямлі Грэяма(англ.) бел.. | [26] [27] [28] |
1907—1909 | Вялікабрытанія | Экспедыцыя «Німрада» | «Німрад» | Эрнэст Шэклтан | Першая самастойная экспедыцыя Шэклтана. Базавалася на востраве Роса. Адкрыты ледавік Бірдмара, здзейснена ўзыходжанне на Палярнае плато. Дасягнулі шыраты 88° 23' пд. ш., не дайшоўшы 180 км да Паўднёвага полюса, але вымушаныя былі вярнуцца з-за недахопу харчавання. | [29] [30] [31] |
1908—1910 | Францыя | Чацвёртая экспедыцыя Шарко(англ.) бел. | «Пуркуа Па — IV» | Жан-Батыст Шарко | Экспедыцыя працягнула пачатыя працы ў моры Белінсгаўзена. Былі адкрыты заліў Маргерыт, астравы Шарко і Рэно, заліў Мікельсена і в. Ротшыльда. | [26] [32] [28] |
1910—1912 | Японская імперыя | Японская антарктычная экспедыцыя | «Кайнан-мару» | Сірасэ Нобу | Першая нееўрапейская антарктычная экспедыцыя. Абследаваная Зямля Эдуарда VII, адкрыта бухта Кайнан на ўзбярэжжы шэльфавага ледавіка Роса. На сабачых запрэжках дасягнута шырата 80° 05' пд. ш. | [33] [34] |
1910—1912 | Нарвегія | Нарвежская антарктычная экспедыцыя, 1910—1912 | «Фрам» | Руаль Амундсен | База экспедыцыі «Фрамхейм(руск.) бел.» была заснавана на ўзбярэжжы Кітовай бухты(англ.) бел.. Адкрыты ледавік Акселя Хейберга(руск.) бел., па якім санная каманда паднялася на Палярнае плато(англ.) бел. і 14 снежня 1911 года паспяхова дасягнула Паўднёвага полюса. | [35] [36] [37] |
1910—1913 | Вялікабрытанія | Экспедыцыя «Тэра Нова» | «Тэра Нова» | Роберт Скот | База размяшчалася на востраве Роса. 17 студзеня 1912 года каманда Скота з пяці чалавек дасягнула Паўднёвага полюса і загінула на зваротным шляху ў поўным складзе. | [38] [39] [40] |
1911—1913 | Германская імперыя | Другая германская антарктычная экспедыцыя | «Дойчланд» | Вільгельм Фільхнер | Мэтай экспедыцыі было дасягненне Паўднёвага полюса і перасячэнне ўсёй Антарктыды ў самым вузкім месцы мацерыка. З-за цяжкіх лядовых умоў у моры Уэдэла атрымалася дасягнуць 77° 45' пд. ш. з наступным незапланаваным дрэйфам. Адкрыты заліў Фазеля, бераг прынца-рэгента Луітпольда, шэльфавы ледавік Роне. | [41] [23] [42] |
1911—1914 | Аўстралія | Аўстралійская антарктычная экспедыцыя | «Аўрора» | Дуглас Моўсан | Даследаваныя і картаграфаваныя шырокія раёны ўзбярэжжаў Антарктыды, пачынаючы ад мыса Адэр. | [43] [44] [45] |
1914—1917 | Вялікабрытанія | Імперская трансантарктычная экспедыцыя | «Эндзьюранс» «Аўрора» | Эрнэст Шэклтан Энеас Макінтош(англ.) бел. | Мэтай экспедыцыі было перасячэнне ўсёй Антарктыды па маршруту Фільхнера. Экспедыцыя складалася з двух атрадаў: Шэклтана на судне «Эндзьюранс» і Макінтоша на судне «Аўрора». Цяжкія лядовыя ўмовы не дазволілі правесці экспедыцыі па вызначаным плане. Макінтош і двое яго спадарожнікаў загінулі. | [46] [47] [48] |
1921—1922 | Вялікабрытанія | Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта | «Квэст» | Эрнэст Шэклтан | Мэтай экспедыцыі было абследаванне невядомых узбярэжжаў, якія прымыкаюць да мора Уэдэла. Яшчэ да пачатку асноўных даследаванняў памёр Шэклтан. Цяжкія лядовыя ўмовы сарвалі праграму экспедыцыі. | [49] [50] |
Экспедыцыя | Імя | Падданства | Дата смерці | Месца смерці | Прычына смерці | Заўв. |
---|---|---|---|---|---|---|
Бельгійская антарктычная экспедыцыя(англ.) бел. | Карл Аўгуст Вінке | Нарвегія | 22 студзеня 1898 | Паўднёвы акіян каля Зямлі Грэяма(руск.) бел. | Падзенне за борт | [51] [52] |
Эміль Данко | Бельгія | 5 чэрвеня 1898 | Мора Белінсгаўзена | Сардэчны прыступ | ||
Экспедыцыя на «Паўднёвым Крыжы» | Нікалай Хансен | Нарвегія | 14 кастрычніка 1899 | Мыс Адэр, Антарктыда | Кішачная інфекцыя | [53] |
Брытанская антарктычная экспедыцыя, 1901—1904 | Чарлз Бонер | Вялікабрытанія | 2 снежня 1901 | Літэлтан(руск.) бел., Новая Зеландыя | Падзенне з топа мачты | [54] [55] |
Джордж Вінс | Вялікабрытанія | 11 сакавіка 1901 | Востраў Роса, Антарктыда | Падзенне ў мора з ледзянога абрыву | ||
Шатландская нацыянальная антарктычная экспедыцыя | Алан Рэмсі | Вялікабрытанія | 6 жніўня 1903 | Паўднёвыя Аркнейскія астравы | Сардэчны прыступ | [56] |
Экспедыцыя «Тэра Нова» | Эдгар Эванс | Вялікабрытанія | 18 лютага 1912 | Ледавік Бірдмара, Антарктыда | Чэрапна-мазгавая траўма і агульнае знясіленне | [57] [58] [59] [60] [61] |
Лоурэнс Отс(англ.) бел. | Вялікабрытанія | 17 сакавіка 1912 | Шэльфавы ледавік Роса, Антарктыда | Скончыў жыццё самагубствам, сыдучы ў ледзяны буран. Пакутаваў ад гангрэны | ||
Роберт Скот | Вялікабрытанія | 29 сакавіка 1912 | Шэльфавы ледавік Роса, Антарктыда | Агульнае знясіленне | ||
Эдвард Уілсан | Вялікабрытанія | 29 сакавіка 1912 | Шэльфавы ледавік Роса, Антарктыда | Агульнае знясіленне | ||
Генры Баўэрс(укр.) бел. | Вялікабрытанія | 29 сакавіка 1912 | Шэльфавы ледавік Роса, Антарктыда | Агульнае знясіленне | ||
Роберт Брысендзен | Вялікабрытанія | 17 жніўня 1912 | Заліў Адміралці, Новая Зеландыя | Патануў | ||
Другая германская антарктычная экспедыцыя | Рыхард Фазель | Германія | 8 жніўня 1912 | Мора Уэдэла | Сіфіліс | [42] [62] [63] |
Аўстралійская антарктычная экспедыцыя | Бельграў Нініс | Вялікабрытанія | 14 снежня 1912 | Бераг Георга V, Антарктыда | Падзенне ў ледавіковую расколіну | [64] |
Ксаўер Мерц | Швейцарыя | 7 студзеня 1913 | Бераг Георга V, Антарктыда | Як мяркуецца, гіпервітаміноз вітаміна А | ||
Імперская трансантарктычная экспедыцыя | Арнольд Спенсер-Смит | Вялікабрытанія | 9 сакавіка 1916 | Шэльфавы ледавік Роса, Антарктыда | Цынга, агульнае знясіленне | [65] [66] |
Энеас Макінтош(англ.) бел. | Вялікабрытанія | 8 мая 1916 | Востраў Роса, Антарктыда | Як мяркуецца, праваліўся пад лёд | ||
Віктар Хейвард | Вялікабрытанія | 8 мая 1916 | Востраў Роса, Антарктыда | Як мяркуецца, праваліўся пад лёд | ||
Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта | Эрнэст Шэклтан | Вялікабрытанія | 5 студзеня 1924 | Грутвікен, Паўднёвая Георгія | Каранарны трамбоз | [67] |
Ад наступстваў фізічных і псіхічных траўмаў, атрыманых у экспедыцыях, неўзабаве пасля вяртання памерлі чатыры чалавекі:
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |