wd wp Пошук:

Геранім Гарнастай

Геранім Гарнастай (? — 1600) — землеўласнік.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Гарнастаяў герба «Гіпацэнтаўр». Сын Гаўрылы і Барбары з Ласкіх.

Удзельнічаў у вайсковых выправах ВКЛ у 1590 г. За пазыкі быў абвешчаны банітам у 1586 г[2].

Частку маёмасці бацькі атрымаў яшчэ пры яго жыцці. Так, Геранім стаў уладальнікам Капыля[2].

Сям’я

Яго жонкай стала Беата Лясоцянка, якая пасля яго смерці выйшла за Януша Парыцкага. Іх сын Самуэль (нар. у 1584 г.) быў кіеўскім падкаморыем[2].

Самуэль быў асноўным апекуном і выдаў замуж сясцёр Ганну, Ізабелу і Барбару. Ганна першы раз выйшла за Аляксандра Парыцкага, а другім мужам яе быў Крыштаф Харлінскі. Ізабела стала жонкай Якуба Цешаноўскага. Барбара ў шлюбе з Ёрданам не мела дзяцей[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 18 чэрвеня 2022.
  2. 1 2 3 4 Наталля Сліж (Гродна). Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1540 годзе
Катэгорыя·Гарнастаі
Катэгорыя·Род Гарнастаяў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1600 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных