wd wp Пошук:

Георг Хендрык Брэйтнер

Георг Хендрык Брэйтнер (12 верасня 1857, Ротэрдам — 5 чэрвеня 1923, Амстэрдам) — галандскі жывапісец. Вучыўся ў АМ у Гаазе (1875-77) і Амстэрдаме (1886). Выпрабаваў уплыў імпрэсіянізму. Пісаў пейзажы, партрэты, бытавыя сцэны, аголеную натуру. Карціны Брэйтнера адрозніваюцца вострай характэрнасцю вобразаў, тонкасцю настрою, свабодным пластычным мазком, выразнасцю святлоценявых кантрастаў і нюансаў. Брэйтнер часта пісаў віды амстэрдамскіх вуліц, напоўненых шумам і рухам або ціхіх і пустынных, у розную пару года («Будаўніцтва ў Гэй», 1897, «Браўэрсграхт пад снегам», 1901, — у Гарадскім музеі, Амстэрдам).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 George Hendrik Breitner
  3. 1 2 Брейтнер Георг Хендрик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 RKDartists
  5. Брейтнер Георг Хендрик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Georg-Hendrik Breitner // Photographers’ Identities Catalog Праверана 19 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нідэрландах
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1923 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ротэрдаме
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Памерлі 5 чэрвеня