wd wp Пошук:

Георг Адольф Дэмлер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэмлер. Георг Адольф Дэмлер (ням.: Georg Adolf Demmler; 22 снежня 1804, Берлін — 2 студзеня 1886, Шверын) — нямецкі архітэктар і палітычны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1804 годзе ў Берліне. Вучыўся ў берлінскай Будаўнічай акадэміі ў Карла Фрыдрыха Шынкеля. У 1830 годзе, ва ўзросце 26 гадоў, быў прыняты на пасаду кіраўніка будаўніцтва Мекленбург-Шверынскага герцагства.

З 1830 па 1851 год стварыў цэлы шэраг будынкаў у Шверыне, у тым ліку арсенал, палац Вялікага герцага, манеж, тэатр.

Удзельнічаў у палітычным руху. Спачуваў працоўнаму класу, увёў арыгінальную сістэму аплаты, якая дазваляла размеркаваць увесь прыбытак ад будаўніцтва сярод рабочых. У 1851 годзе з-за сваёй палітычны дзейнасці быў звольнены са службы. Пасля шасці гадоў, праведзеных у паездках па Еўропе, вярнуўся ў Шверын і заняўся выключна палітыкай.

У 1859 годзе Дэмлер стаў адным з заснавальнікаў нацыянальнага таварыства, а пасля 1866 года далучыўся ў Штутгарце да нямецкай народнай партыі. Праз дзесяць гадоў перайшоў у стан сацыял-дэмакратаў. У 1877 годзе быў выбраны ў рэйхстаг, але ўжо праз год адмовіўся ад сваіх паўнамоцтваў.

Памёр у 1886 годзе ў Шверыне.

Будынкі і збудаванні

Будынкі і збудаванні Дэмлера сфармавалі выгляд горада Шверын.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118988166 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Burschenschafter-Stammrolle: Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934 — B: Willy Nolte, 1934.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 2 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1802 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1886 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Германіі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Шверын
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Шверыне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1804 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных