wd wp Пошук:

Георгій Кантарыя

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кантарыя. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Георгій Кантарыя (груз. გიორგი ქანთარია; нар. 28 красавіка 1997, Зугдзідзі) — грузінскі футбаліст, абаронца азербайджанскага клуба «Кяпаз» з Гянджы.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у родным горадзе Зугдзідзі, а ва ўзросце 14 гадоў трапіў у акадэмію тбіліскага «Дынама». Выступаў за «Дынама» ў юнацкім першынстве Грузіі, у сезоне 2014/15 стаў яго пераможцам. У 2015 годзе пачаў дарослую кар’еру ў складзе клуба «Зугдзідзі». У сезоне 2015/16 каманда толькі ў стыкавых матчах захавала месца ў эліце, а ў скарочаным сезоне другой паловы 2016 года «Зугдзідзі» заняў апошняе месца ў сваёй групе і выбыў у Першую лігу.

У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» і неўзабаве падпісаў кантракт[1]. У сувязі з траўмамі іншых абаронцаў здолеў замацавацца ў асноўным складзе гродзенцаў. У сезоне 2018 таксама быў трывалым іграком стартавага складу, толькі ў лістападзе не гуляў з-за траўмы. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам на сезон 2019[2]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным абаронцам, у жніўні не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Нёманам»[3].

У сезоне 2020 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, у 2021 годзе вярнуў трывалае месца ў аснове, толькі ў маі і чэрвені адсутнічаў з-за пяціматчавай дыскваліфікацыі[4]. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб[5].

У лютым 2022 года папоўніў склад «Тэлаві»[6], а ў ліпені 2022 года перабраўся ў азербайджанскі «Кяпаз».

Міжнародная кар’ера

У 2017 годзе пачаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Грузіі. Дэбютаваў за моладзевую зборную 23 студзеня 2018 года ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:1).

Зноскі

  1. Грузинский защитник Кантария подписал контракт с “Неманом”
  2. Кантария продлил контракт
  3. Кантария подписал новый контракт с “Неманом”
  4. Георгий Кантария получил дисквалификацию на пять матчей за плевок в лицо соперника
  5. Кантария покинул клуб
  6. Кантария перешел в грузинский “Телави”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Кяпаз
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зугдзідзі
Катэгорыя·Футбалісты Грузіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Тэлаві
Катэгорыя·Ігракі ФК Зугдзідзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка