wd wp Пошук:

Георгій Канстанцінавіч Недзьведзь

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Недзьведзь. Георгій Канстанцінавіч Недзьведзь (21 сакавіка 1938, Пінск, Польшча — 1 снежня 2019, Мінск, Беларусь) — доктар медыцынскіх навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, урач-неўролаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Пінску Палескага ваяводства, 21 сакавіка 1938 года ў сям’і служачага.

З 1945 г.па 1952 г. вучыўся ў СШ № 3 г. Пінска. Скончыў Пінскае медыцынскае вучылішча ў 1955 годзе, Мінскі медыцынскі інстытут у 1961 годзе, клінічную ардынатуру па неўралогіі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў у 1966 годзе.

Працаваў загадчыкам Бродніцкага сельскага медыцынскага ўчастка Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці з 1.08.1961 г. па 31.07.1962 г. неўрапатолагам Іванаўскай цэнтральнай раённай бальніцы з 1.08.1962 г. па 31.08.1964 г. навучаўся ў клінічнай ардынатуры па неўралогіі пры Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў з 1.09.1964 г. па 31.08.1966 года. З 1.09.1966 г.па 31.12.1966 г. працаваў неўрапатолагам у Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Працаваў у неўралагічным аддзеле НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі з 1.01.1967 года — малодшым, а з 1974 года — старшым навуковым супрацоўнікам. З 1977 года кіраўніком неўралагічнага аддзялення, а з сакавіка 1997 г. па 2005 г. — кіраўніком неўралагічнага аддзела Інстытута.

На працягу апошніх 14 гадоў з’яўляўся галоўным навуковым супрацоўнікам, навуковым кансультантам кансультатыўна-паліклінічнага аддзялення, куратарам неўралагічнага аддзялення № 3 неўралагічнага аддзела Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі.

Навуковая дзейнасць

У 1976 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Структура і функцыя мітахондрый галаўнога мозгу пры эксперыментальным алергічным энцэфаламіеліце».

У 1991 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Некаторыя пытанні этыялогіі, патагенезу і лячэння неўралагічных праяў паяснічнага астэахандрозу (клініка-генетычнае, імунагенетычнае даследаванне)».

З’яўляецца сааўтарам метабалічнай гіпотэзы дэміелінізацыі. Прапанаваў канцэпцыю клінічнага палімарфізму астэахандрозу пазваночніка, сістэму этапнага аказання медыцынскай дапамогі хворым з гэтай паталогіяй, новыя падыходы да тракцыённага лячэння і прылада для яго рэалізацыі, выкарыстоўваць нізкаінтэнсіўнае лазернае выпраменьванне для рэабілітацыі неўралагічных хворых.

Аўтар 16 вынаходніцтваў (з іх 2 патэнта РФ), 31 рацыяналізатарскай прапановы. Апублікаваў 275 работ, з іх 1 вучэбна-метадычны дапаможнік, 22 метадычных рэкамендацыі. Падрыхтаваў 7 кандыдатаў медыцынскіх навук.

З 2001 года з’яўляўся кіраўніком Рэспубліканскага цэнтра рассеянага склерозу. На з’ездзе неўролагаў і нейрахірургаў Рэспублікі Беларусь (15-16 студзеня 2003 года) быў абраны старшынёй Рэспубліканскага таварыства неўролагаў.

Сям’я

Малодшы брат Міхаіл Канстанцінавіч Недзьведзь (нар. 1941) — беларускі ўрач-патолагаанатам. Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Старшыня Мінскага гарадскога навуковага таварыства ўрачоў-патолагаанатамаў, намеснік старшыні Беларускага навуковага таварыства ўрачоў-патолагаанатамаў.

Зводны старэйшы брат, Алег Феадосьевіч Макарэвіч (19272009), быў урачом-хiрургам, кандыдатам медыцынскіх навук, узнагароджаны званнем Ганаровага грамадзянiна горада Пiнска (1992).

Узнагароды і прызнанне

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Неўролагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе