wd wp Пошук:

Георгій Канстанцінавіч Кескевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кескевіч. Георгій Канстанцінавіч Кескевіч (20 верасня 1951, г.п. Каменец, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1974 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў раённым архітэктарам Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці, з 1975 года — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар Полацкага аддзела Віцебскграмадзянпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1982 года. Пражывае ў г. Віцебск.

Творчасць

Вытворча-лабараторны корпус па вул. Газеты «Праўда»

Асноўныя працы: прыбудова да будынка РІВЦ (1986) і інтэрнат (1987) па вул. Савецкай у Верхнядзвінску, універсам, два 143-кватэрныя дамы для маласямейных з дзіцячай малочнай кухняй у мікрараёне Задзвінне ў Полацку (1987); у аўтарскім калектыве: каапераваны будынак[d] вытворча-лабараторнага корпуса «Белдзіпразем» і абласнога цэнтра па налічэнні і выплаце пенсій па вул. Праўды (1979), прыбудова да будынка аддзялення перавозкі пошты па чыгунцы (1986) у Віцебску.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Полацка
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Верхнядзвінска
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каменцы
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы