wd wp Пошук:

Георгій Георгіевіч Разанка

Георгій Георгіевіч Разанка (1 жніўня 1941, в. Роўбіцк, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 25 сакавіка 2021) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 жніўня 1941 года ў вёсцы Роўбіцк Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці[2].

Працоўную біяграфію пачаў у 1957 годзе рабочым калгаса «Шлях Леніна» Пружанскага раёна. Скончыў у 1962 годзе з адзнакай аддзяленне механізацыі Пружанскага сельгастэхнікума. Пасля адпрацоўкі ў калгасе паступіў і паспяхова скончыў Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1967 года на працягу пяці гадоў працаваў галоўным інжынерам у калгасе «Шлях Леніна». Потым дзесяць гадоў — старшынёй калгаса «Новая Крыніца»[2].

У 1982—1985 гадах узначальваў упраўленне сельскай гаспадаркі Пружанскага райвыканкама. У 1985—1989 гадах быў старшынёй Пружанскага райвыканкама, у 1989—1991 гадах — першым сакратаром райкама КПБ.

З 1992 па 2003 гады працаваў начальнікам Пружанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у 2003—2008 гадах быў памочнікам члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Памёр 25 сакавіка 2021 года. 27 сакавіка прайшло развітанне каля Пружанскага палаца культуры, цырымонія праходзіла з закрытай труной (гл. пандэмія COVID-19 у Беларусі)[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 https://pruzhany.net/predsedateli.html
  2. 1 2 3 4 5 6 Памяти Резанко Георгия Георгиевича(недаступная спасылка)
  3. С разницей в 2 дня умерли два бывших председателя Пружанского райисполкома. Памяти Резанко Г. Г. Архівавана 9 мая 2021.
  4. Прысвоеныя званні «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна» Архівавана 17 верасня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Старшыні Пружанскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Пружанскага раёна
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 25 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»