wd wp Пошук:

Георгій Васільевіч Катулін

Гео́ргій Васі́льевіч Кату́лін (нар. 15 студзеня 1955, Улан-Удэ) — беларускі спартыўны функцыянер, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (2005—2015, 2017—2019), дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».[1][2]

Біяграфія

Нарадзіўся 15 студзеня 1955 года ва Улан-Удэ. У 1977 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

У 1977—1984 гадах працаваў інжынерам Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава. У 1984—1991 гадах — старшыня спартыўнага клуба «Вымпел» Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава[3].

У 1989 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.

У 1991—1992 гадах — адказны сакратар федэрацыі атлетызму БССР і горада Мінска. У 1992—1993 гадах — адказны сакратар Міжнароднай прафесійнай лігі спорту[3].

У 1993—1996 гадах — выканаўчы дырэктар МАК «Здароўе».

У 1996—1998 гадах — прэзідэнт Беларускай асацыяцыі аматараў культурызма. У 1998—2001 гадах — генеральны сакратар Беларускай федэрацыі бодзібілдынгу і фітнесу[3].

У 2001—2004 гадах — інспектар ЗП «ІТЭРА-БЕЛ».

У 2004—2005 гадах — адказны сакратар Беларускай федэрацыі бодзібілдынгу і фітнесу.

З 2005 па 16 студзеня 2015 года[4] і з 2017 па 17 студзеня 2019 года[5] працаваў генеральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Са жніўня 2017 года працаваў дырэктарам фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года»[6].

Узнагароды

Зноскі

  1. Катулін аб Еўрапейскіх гульнях: трэба спрацаваць як «швейцарскі гадзіннік» (нявызн.), Sputnik (13:26 01.04.2018). Праверана 19 чэрвеня 2019.
  2. Катулін: у медалях II Еўрапейскіх гульняў ёсць і золата, і нанаалмазы (нявызн.), Sputnik (13:57 27.05.2019). Праверана 19 чэрвеня 2019.
  3. 1 2 3 Генеральный секретарь НОК Беларуси Георгий Катулин избран председателем Комиссии Олимпийских игр ЕОК
  4. 1 2 3 Генеральным секретарем НОК Беларуси избран Анатолий Котов
  5. Новым генеральным секретарем НОК Беларуси назначена Полина Головина
  6. Георгий Катулин — директор фонда «Дирекция II Европейских игр 2019 года», генеральный секретарь НОК Республики Беларусь Архівавана 24 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Улан-Удэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Спартыўныя функцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Еўрапейскія гульні 2019
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь