Гео́ргій Васі́льевіч Кату́лін (нар. 15 студзеня 1955, Улан-Удэ) — беларускі спартыўны функцыянер, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (2005—2015, 2017—2019), дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».[1][2]
Нарадзіўся 15 студзеня 1955 года ва Улан-Удэ. У 1977 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.
У 1977—1984 гадах працаваў інжынерам Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава. У 1984—1991 гадах — старшыня спартыўнага клуба «Вымпел» Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава[3].
У 1989 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.
У 1991—1992 гадах — адказны сакратар федэрацыі атлетызму БССР і горада Мінска. У 1992—1993 гадах — адказны сакратар Міжнароднай прафесійнай лігі спорту[3].
У 1993—1996 гадах — выканаўчы дырэктар МАК «Здароўе».
У 1996—1998 гадах — прэзідэнт Беларускай асацыяцыі аматараў культурызма. У 1998—2001 гадах — генеральны сакратар Беларускай федэрацыі бодзібілдынгу і фітнесу[3].
У 2001—2004 гадах — інспектар ЗП «ІТЭРА-БЕЛ».
У 2004—2005 гадах — адказны сакратар Беларускай федэрацыі бодзібілдынгу і фітнесу.
З 2005 па 16 студзеня 2015 года[4] і з 2017 па 17 студзеня 2019 года[5] працаваў генеральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Са жніўня 2017 года працаваў дырэктарам фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года»[6].