wd wp Пошук:

Георгій Іванавіч Благанраваў

Георгій Івановіч Благанраваў (руск.: Гео́ргий Ива́нович Благонра́вов; 6 [18] мая 1896, Ягор’еўск, Разанская губерня — 16 чэрвеня 1938, Масква) — рускі рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны дзеяч, камісар дзяржаўнай бяспекі 1-га рангу (1936). Кандыдат у члены ЦК ВКП(б) у 1934—1937 гадах.

Расстраляны ў «асаблівым парадку». Рэабілітаваны (пасмяротна) у 1956 годзе.

З чэрвеня па ліпень 1918 г. Георгій Благанраваў быў сябрам РВС Усходняга фронту, дзе ўдзельнічаў у барацьбе супраць частак Чэхаславацкага корпуса і ў падаўленні Яраслаўскага мецяжу. З лістапада 1918 года працаваў у органах ВЧК на розных пасадах, звязаных з чыгуначным транспартам, з 1921 па 1922 год — начальнікам транспартнага аддзела ВЧК, а з лютага 1922 па кастрычнік 1931 — начальнікам транспартнага аддзела ДПУ — АДПУ СССР. З 26 кастрычніка 1929 па 7 кастрычніка 1931 года — член калегіі АДПУ пры СНК СССР.

З 16 снежня 1929 па 7 кастрычніка 1931 года Благанраваў працаваў намеснікам наркама шляхоў зносін СССР, а з 7 кастрычніка 1931 года — 2-м намеснікам наркама шляхоў зносін СССР. 21 верасня 1932 года стаў 1-м намеснікам наркама шляхоў зносін СССР. На XVII з’ездзе ВКП(б) у лютым 1934 гады абраны кандыдатам у чальцы ЦК ВКП(б).

3 жніўня 1935 года ўзначаліў Цэнтральнае ўпраўленне шашэйных дарог і аўтамабільнага транспарту пры СНК СССР. 27 сакавіка 1936 г. узначаліў Галоўнае ўпраўленне будаўніцтва шашэйных дарог НКУС СССР, з 5 ліпеня таго ж года — камісар дзяржаўнай бяспекі 1-га рангу.

25 траўня 1937 года быў арыштаваны. Расстраляны ў 1938 годзе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ягор’еўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга