wd wp Пошук:

Генрых Шуц

Генрых Шуц (Heinrich Schütz; 14 кастрычніка 1585, Кёстрыц, Германія6 лістапада 1672) — нямецкі кампазітар эпохі барока, капельмайстар, арганіст, педагог; заснавальнік нямецкай нацыянальнай кампазітарскай школы.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Дж. Габрыэлі (1609—13; Венецыя). Быў прыдворным капельмайстрам у Каселі, Дрэздэне, Капенгагене і інш. У 1657 атрымаў ганаровае званне прыдворнага капельмайстра.

Творчасць

У сваёй творчасці выкарыстаў дасягненні італьянскай харавой (шматхорнага канцэртавання «венецыянскіх» майстроў), інструментальнай і сцэнічнай музыкі, абапіраўся на традыцыі нямецкай духоўнай і народнай музыкі. Аўтар першых нямецкай оперы «Дафна» (паст. 1627) і балета «Арфей і Эўрыдыка» (паст. 1638, не захаваліся). Пісаў мадрыгалы, духоўную музыку, у т.л. «страсці», псалмы, матэты. Стваральнік кантатна-аратарыяльнага жанру ў Германіі, які паўплываў на І. С. Баха і Г. Ф. Гендэля. Сярод яго вучняў аўтар трактата па кампазіцыі К. Бернгарт.

Найбольш вядомыя творы

Тытульная старонка «Псалмоў Давіда» Шуца

Ніжэй апублікаваны яго кнігі. Большасць з іх утрымлівае некалькі музычных опусаў; усяго існуе больш 500 асобных твораў Шуца.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11861116X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. Г. Риман Шютц // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 1467–1468.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Заснавальнікі нацыянальнага опернага мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1585 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1672 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Дрэздэне
Катэгорыя·Кампазітары эпохі барока
Катэгорыя·Кампазітары XVII стагоддзя
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Германіі