wd wp Пошук:

Генрых Міхайлавіч Траццяк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Траццяк.

Генрых Міхайлавіч Траццяк (нар. 29 чэрвеня 1937, в. Літва, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі (старшыня калгаса), Герой Сацыялістычнай Працы (1988)

Біяграфія

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і фельчара.

Пасля вайны скончыў няпоўную сярэднюю школу. З малых гадоў дапамагаў бацькам весці гаспадарку, падлеткам пачаў працаваць у калгасе. Пазней атрымаў сярэднюю адукацыю ў Баранавіцкай вочна-завочнай школе рабочай моладзі.

У 1956 годзе быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую Армію. Пасля звальнення ў запас скончыў з адзнакай Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках і з 1969 года працаваў галоўным аграномам у калгасе імя Ламаносава Ляхавіцкага раёна.

У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эфектыўнасць прымянення мінеральных угнаенняў пад ячмень у залежнасці ад гатунку на дзярнова-падзолістых лёгкасуглінкавых глебах паўднёвага захаду Беларусі».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 жніўня 1988 года за выдатныя вынікі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на аснове асваення інтэнсіўных тэхналогій і перадавых метадаў арганізацыі працы ў земляробстве і жывёлагадоўлі і праяўленую працоўную доблесць, было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Кіраваў гаспадаркай амаль трыццаць гадоў і пайшоў на заслужаны адпачынак у 1997 годзе. Прымаў актыўны ўдзел у працы раённай і абласной ветэранскіх арганізацый, навукова-вытворчай групы пры Ляхавіцкім райвыканкаме. У 2012 годзе стаў уладальнікам сядзібы Бохвіцаў у вёсцы Флер’янова і заняўся яе аднаўленнем.

Узнагароды

Герой Сацыялістычнай Працы (1988), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны», медалём «За працоўныя заслугі», залатым, сярэбраным і бронзавым медалямі ВДНГ СССР

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна