wd wp Пошук:

Генрых Вацлававіч Далідовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Далідовіч. Генрых Вацлававіч Далідовіч (нар. 1 чэрвеня 1946, в. Янкавічы, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1968). Служыў у арміі. Настаўнічаў на Барысаўшчыне (1971—1973), працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полымя» (1973—1979), намеснікам галоўнага рэдактара (1979—1991), галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць» (1991—2002). З 2003 года намеснік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».

Творчасць

Друкуецца з 1966 года. Першы зборнік апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974). Творы Г. Далідовіча адметныя лірызмам, увагай да побытавых дэталей, дакладным псіхалагізмам.

У рамане «Гаспадар-камень» (1984), прысвечаным пярэдадню І сусветнай вайны, шматбакова паказаў жыццё тагачасных вёскі і горада, няпростыя шляхі нацыянальнай інтэлігенцыі, у якой расло ўсведамленне свайго абавязку. У раманах «Пабуджаныя» (1988) і «Свой дом» (1989) побач з героямі, вядомымі з «Гаспадара-каменя», шмат новых персанажаў — удзельнікаў і кіраўнікоў палітычнага руху розных кірункаў на Беларусі ў 1917—18 г.

У рамане «Заходнікі» (1992) створана панарамная карціна жыцця заходнебеларускага сялянства і інтэлігенцыі пачынаючы з канца 1940-х г., іх «перавыхаванне», рэпрэсіі, міграцыі.

Выступае з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.

На беларускую мову пераклаў раман Дж. Ф. Купера «Апошні з магікан».

Прэміі і ўзнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў