wd wp Пошук:

Генерал-маёр

Пагон генерал-маёра Рускай Імператарскай Арміі
Пагон генерал-маёра Савецкай Арміі
Пагон генерал-маёра Арміі ЗША

Генерал-маёр — першаснае воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу, якое знаходзіцца паміж палкоўнікам ці брыгадным генералам і генерал-лейтэнантам. Генерал-маёр звычайна камандуе дывізіяй (каля 15 000 чалавек асабістага саставу).

Першапачаткова, генерал-маёр (major-general) зваўся генерал-сяржант-маёрам (sergeant-major-general), гэта значыць, галоўным сяржант-маёрам. Даўней сяржанты былі ротнымі камандзірамі, ад якіх пайшлі цяперашнія сяржанты, фельдфебелі і унтар-афіцэры, а таксама палкавыя сяржанты (сяржант-маёры), якія былі памочнікамі камандзіра полка — ад іх паходзяць маёры. Такім чынам, генерал-сяржант-маёр быў памочнікам генерала (галоўнакамандуючага). Водгуллі гэтай сістэмы захоўваюцца ў Арміі ЗША, дзе існуе званне Сяржант-маёр Сухапутных войскаў. Званне жа генерал-лейтэнанта першапачаткова пазначала намесніка генерала (галоўнакамандуючага) — дакладна так жа, як капітан-лейтэнант першапачаткова быў намеснікам капітана (камандзіра батальёна); пазней гэта званне трансфармавалася ў лейтэнанта.

У ВМФ (ВМС) званню генерал-маёр адпавядае званне контр-адмірал.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Воінскія званні
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл Беларусі
Катэгорыя·Табель аб рангах
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл Расіі
Катэгорыя·Генерал-маёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенная гісторыя