wd wp Пошук:

Генеральнае консульства ГДР у Мінску

Генеральнае консульства ГДР у Мінску — дыпламатычная місія ГДР у Мінску (БССР). Размяшчалася ў будынку па вуліцы Захарава, 26.

Адкрыта 7 красавіка 1972 года. Консульская акруга[uk] ахоплівала тэрыторыю БССР. Функцыі консульства былі вызначаны консульскім дагаворам, заключаным паміж СССР і ГДР 3 верасня 1971 года: садзейнічаць умацаванню сяброўскіх адносін паміж ГДР і СССР, развіццю эканомікі, гандлёвых, культурных, навуковых сувязяў і турызму. У задачы консульства ўваходзіла абарона правоў і інтарэсаў ГДР, яе грамадзян і юрыдычных асоб, назіранне за выкананнем дагавораў і пагадненняў, заключаных паміж СССР і ГДР, выкананне консульскіх, натарыяльных функцый.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1972 год у Германіі
Катэгорыя·Вуліца Захарава (Мінск)
Катэгорыя·Беларуска-нямецкія адносіны
Катэгорыя·Дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Мінску
Катэгорыя·1972 год у Беларусі
Катэгорыя·Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Германіі