Генацыд грэкаў — генацыд, ажыццёўлены ўрадам младатурак і працягнуты кемалістамі ў 1915—1923 супраць грэчаскага насельніцтва Асманскай імперыі[1][2]
У сакавіку 1915 года ў наваколлях горада Смірны (цяпер Ізмір) младатуркамі была ажыццёўлена разня грэкаў, прызваных незадоўга да гэтага ў турэцкую армію. Этнічныя чысткі ў дачыненні да грэчаскага насельніцтва Турцыі актыўна праводзіліся турэцкімі нацыяналістамі пад кіраўніцтвам Мустафы Кемаля (Атацюрка) падчас грэка-турэцкай вайны 1919—1922[2][3][4] Лік ахвяр генацыду грэкаў па розных адзнаках складае ад 350 тыс. да 1,2 млн. чалавек[5][6][7][8][9][10][11].
24 лютага 1994 года, аднагалосным рашэннем, Грэчаскі парламент пастанавіў лічыць 19 мая Днём Памяці генацыду малаазійскіх грэкаў туркамі.
19 мая 2009 года пасля канферэнцыі на тэму «100 гадоў адмаўлення Генацыду», якая прайшла ў Адэсе, грэчаскай і армянскай дыяспарай горада Адэсы і Адэскай вобласці была падпісана сумесная заява Прэзідэнту Украіны наконт прызнанні генацыду пантыйскіх грэкаў і генацыду армян, якое было падпісана главамі абшчын і прадстаўнікамі дыяспары. Характэрна, што ў самой Турцыі 19 мая адзначаюць нацыянальнае свята Дзень моладзі і спорту. Гэта нацыянальнае турэцкае свята звязаны з высадкай 19 мая 1919 г. Мустафы Кемаля ў Самсуне і пачаткам кемалісцкай рэвалюцыі. Але менавіта гэту дату грэкі лічаць пачаткам кемалісцкага этапу генацыду грэкаў Понта.
краіна | дата прызнання генацыдам |
---|---|
Арменія | |
Грэцыя | |
Кіпр | |
Швецыя | 11 сакавіка 2010 год[12] |