wd wp Пошук:

Генадзь Уладзіміравіч Ляпешка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляпешка.

Генадзь Уладзіміравіч Ляпешка (нар. 28 снежня 1965, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі ваенны, генерал-маёр (2017). Начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (з 2021 года).

Біяграфія

Нарадзіўся 28 снежня 1965 года ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласці. У 1983 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. Пасля заканчэння ў 1987 годзе Омскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча праходзіў службу на пасадах: камандзір навучальнага ўзвода, камандзір роты, начальнік штаба батальёна, камандзір батальёна.

Пасля сканчэння камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь праходзіў службу на пасадах: начальнік штаба 37-й базы захоўвання ваеннай тэхнікі, намеснік начальніка аператыўнага аддзела паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, начальнік аператыўнага аддзела — намеснік начальніка штаба паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

Пасля заканчэння ў 2009 годзе Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі праходзіў службу на пасадах: першы намеснік начальніка штаба паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, начальнік 1 аддзела 2 кіравання галоўнага аператыўнага кіравання Генеральнага штаба Узброеных Сіл.

З верасня 2010 года да 15 кастрычніка 2015 года займаў пасаду начальніка кіравання ваеннай адукацыі Узброеных Сіл.

З 15 кастрычніка 2015 года да 15 ліпеня 2021 працаваў на пасадзе першага намесніка Начальніка Установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь». 15 ліпеня 2022 года прызначаны начальнікам гэтай установы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Начальнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Генерал-маёры (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня