У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галкін.
| |||||||||||||||||
|
Генадзь Сяргеевіч Галкін (13 жніўня 1949, ст. Галіцына, Адынцоўскі раён, Маскоўская вобласць —) — беларускі спартсмен (стэндавая стральба). Майстар спорту СССР міжнароднага класу (1974)[1].
Быў ваеннаслужачым. Чэмпіён свету (1973, Мельбурн, Аўстралія), Еўропы (1979, Мантэкаціні, Італія) у камандным першынстве, СССР у асабістым (1978) і камандным (1974, 1976, 1978) першынствах. Рэкардсмен СССР (1978). Пераможац і прызёр міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў[1].