У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Літаўрын. Генадзь Рыгоравіч Літаўрын (руск.: Геннадий Григорьевич Литаврин; 6 верасня 1925, с. Абай Уймонскага аймака Айроцкай аўтаномнай вобласці Сібірскага края — 6 лістапада 2009, Масква) — расійскі гісторык, спецыяліст па сярэдневяковай гісторыі паўднёвых славян, Візантыі і руска-візантыйскіх сувязяў, акадэмік РАН (1994).
Выпускнік кафедры гісторыі Сярэднявечча гістарычнага факультэта МДУ (1951), вучань З. У. Удальцовай. Выкладаў старажытныя мовы на гістарычным факультэце МДУ (1954—1955), быў супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН СССР (1955—1968). З 1968 года працаваў у Інстытуце славяназнаўства РАН, у 1983—2002 гадах кіраваў аддзелам гісторыі Сярэднявечча. З 1987 года ўзначальваў сектар гісторыі Візантыі (пазней — Цэнтр па вывучэнні візантыйскай цывілізацыі) Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН і рэдакцыю часопіса «Візантыйскі часопіс» (руск.: Византийский временник).
Доктар гістарычных навук (1973). Акадэмік РАН (1994, член-карэспандэнт АН СССР з 1987), замежны член Балгарскай АН (1989). Прэзідэнт Нацыянальнага камітэта візантыністаў Расіі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі візантыністаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі ў галіне навукі і тэхнікі (1996)[1].
Манаграфіі
Пераклады крыніц
Выбраныя артыкулы
Папярэднік: Зінаіда Уладзіміраўна Удальцова |
адказны рэдактар «Візантыйскага часопіса» 1988—2009 |
Пераемнік: Сяргей Паўлавіч Карпаў |