wd wp Пошук:

Генадзь Кузьміч Татур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Татур. Генадзь Кузьміч Татур (5 лютага 1902, Мінск — 7 чэрвеня 1979) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычнай механікі і супраціўлення матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1954), прафесар (1955).

Біяграфія

Скончыў Дзяржаўны далёкаўсходні ўніверсітэт (Уладзівасток; механічнае аддзяленне, 1927).

Працаваў у Дзяржаўным далёкаўсходнім універсітэце (1927—1930, навуковы супрацоўнік), Далёкаўсходні політэхнічны інстытут (1930—1939, з 1931 — загадчык кафедры будаўнічай механікі, з 1933 — кафедры супраціўлення матэрыялаў), Крыварожскім горнарудным інстытуце (1939—1958, загадчыr кафедры супраціўлення матэрыялаў і тэарэтычнай механікі), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1959, машынабудаўнічы факультэт, кафедра тэарэтычнай механікі, прафесар, у 1959—1968 — загадчык кафедры).

Памёр 7 чэрвеня 1979 года, пахаваны на Паўночных могілках, г. Мінск (участак 41, рад 5, месца 12).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя пругкасці; трываласць зварных злучэнняў; устойлівасць канструкций; горная механіка; дынаміка і трываласць машын і механізмаў (аўтамабіляў); супраціўленне матэрыялаў; тэарэтычная механіка.

Узнагароды

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1972).

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Памерлі 7 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»