wd wp Пошук:

Генадзь Васілевіч Навіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навіцкі.

Гена́дзь Васі́левіч Наві́цкі (2 студзеня 1949, Магілёў) — беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь (20012003), старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2003—2008).

Бiяграфiя

Нарадзіўся 2 студзеня 1949 года ў Магілёве.

У 1971 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Інжынер-будаўнік». Пасля сканчэння БПІ працаваў майстрам, начальнікам участка будаўнічага ўпраўлення 56-га будаўнічага трэсту Магілёва. З 1974 па 1977 — галоўны інжынер будаўнічага ўпраўлення 92-га будаўнічага трэсту Магілёва.

З 1977 па 1981 год — інструктар аддзелу будаўніцтва Магілёўскага абкама КПБ. З 1981 па 1985 год — галоўны інжынер Магілёўскага Аблміжкалгасбуда. З 1985 па 1988 год — загадчык аддзелам будаўніцтва Магілёўскага абкому КПБ. У 1988 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1988 па 1994 год — старшыня праўлення Магілёўскага аблсельбуда. Падчас выбарчай кампаніі 1994 года збіраў подпісы за Аляксандра Лукашэнку.

З 1994 па 1997 год — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. З 1997 па 2001 год — Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 6 кастрычніка 2000 года прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Беларускі банк развіцця». 1 кастрычніка 2001 года прызначаны выконваючым абавязкі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (на месца Уладзіміра Ярмошына).

10 кастрычніка 2001 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, 10 ліпеня 2003 года вызвалены з пасады.

28 ліпеня 2003 года аднагалосна абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання.

15 лістапада 2004 года пераабраны старшынёй Савета Рэспублікі. 27 верасня 2008 года сышоў у адстаўку з паста старшыні Савета Рэспублікі.

Сям’я

Жанаты. Мае двух сыноў.

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Міністры архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Садружнасць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня