wd wp Пошук:

Гелеаэнергетыка Беларусі

Сонечная энергетыка Беларусі — галіна энергетыкі Беларусі, якая выкарыстоўвае энергію сонечных прамянёў.

Для Беларусі сонечная энергетыка абыходзіцца значна даражэй, чым гідраўлічная. Колькасць сонечных дзён у Беларусі невялікая (зрэшты, параўнальная з Германіяй — прызнаным еўрапейскім лідарам у галіне). Найбольшая яна на паўднёвым усходзе, што вызначае размяшчэнне сонечных фермаў у Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

Сёння сонечная энергетыка стаіць на роўных з ветравой — на кожны від прыходзіцца каля 0,3 % агульнай выпрацоўкі электраэнергіі, што з’яўляецца мізэрнымі лічбамі, асабліва на фоне еўрапейскіх краін. Тым не менш, у 2014-2017 гадах аб’ёмы атрыманай за кошт сонца электраэнергіі ўзраслі ў 45 разоў — з 2 да амаль 90 млн кВт*гадз.[1] Згодна з дзяржаўнай праграмай «Энергазберажэнне», да 2020 года ў краіне плануецца будаўніцтва не менш за 250 МВт сонечных электрастанцый. Мякруючы па ўсім, гэта праграма будзе нават перавыканана.

Першыя крокі (2000-2015)

Да 2002 года адзіным будынкам пабудаваным паводле правілаў сонечнай архітэктуры і абсталяваным сонечнымі калектарамі і гравійным цеплавым акумулятарам былі карпусы ММАЦ у Мінску. У 2002 годзе 2 «сонечные батарэі» былі перададзены аўстрыйскай грамадскай арганізацыяй для будаўніцтва экаэнергетычнага парка ў Дзяржынскім р-не, які планавался стварыць да 2005 года, далейшы лёс батарэй невядомы. У 2007 годзе, за кошт нямецкай дабрачыннай арганізацыі, сонечнымі калектарамі былі абсталяваныя 3 дзіцячыя садкі ў Жыткавічах. Калектары дазваляюць награваць ваду — зімой і пры пахмурным надвор’і да 35—40 °C, летам пры сонечным надвор’і — да 60 °C.[2]

“Сонца нам дапаможа” (з 2016)

На люты 2019 года найбуйнейшымі аб’ектамі сонечнай энергетыкі Беларусі з’яўляюцца (у храналагічным парадку, які пакуль што супадае з парадкам узрастання магутнасці)

У 2019 чакалася адкрыццё найбуйнейшай сонечнай фермы ад кампаніі «Солар Лэнд» плошчай 220 га магутнасцю 109 мВт у Чэрыкаўскім раёне. Такім чынам, відавочна размяшчэнне фермаў на паўднёвым усходзе краіны, дзе найбольшая колькасць сонечных дзён.[5]. Аднак з-за розных абставінах, яна адкрылася толькі ў канцы 2021 года[6].

Зноскі

  1. http://greenbelarus.info/articles/11-06-2018/kak-v-belarusi-razvivaetsya-solnechnaya-energetika
  2. Энергия солнца // «Гомельская правда». 2007, авг. 23.
  3. https://42.tut.by/508778 Архівавана 2 мая 2019.
  4. http://dneprovec.by/industry/2017/10/15/17360
  5. https://www.sb.by/articles/krupneyshaya-v-belarusi-solnechnaya-elektrostantsiya-poyavitsya-v-cherikovskom-rayone-v-2019-godu.html
  6. Олеся Глухова. Энергия будущего. Крупнейшая солнечная электростанция Беларуси построена в Чериковском районе(руск.) . Cherikovnews.by. 2022-03-30. Праверана 16 лістапада 2022.
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сонечная энергетыка Беларусі