wd wp Пошук:

Гексахлорбензол

Гексахлорбензо́л альбо перхлорбензо́л — хлорарганічнае злучэнне з формулой C6Cl6, выкарыстоўваецца ў якасці інсектыцыду і фунгіцыду. Таксама ў сумесі з іншымі прэпаратамі выкарыстоўваецца для пратраўкі насення збожжавых культур. У адносінах да гексахлорбензолу дзейнічае Стакгольмская канвенцыя аб стойкіх арганічных забруджвальніках, згодна з якой гэтае рэчыва забаронена ва ўсім свеце.[1]

Фізічныя і хімічныя ўласцівасці

Гексахлорбензол — бясколерныя крышталі, не раствараюцца ў вадзе, мала раствараюцца ў этаноле і бензоле, малекулярная маса 284,8 а.а.в.; тэмпература плаўлення 231 °C; тэмпература кіпення 322 °C; шчыльнасць 2,044 г/см³.

Гексахлорбензол параўнальна лёгка ўступае ў рэакцыі нуклеафільнага замяшчэння, абменьваючы адзін атам Cl, напрыклад, на групы СН2ОH, OH, SH.

Атрыманне

Атрымоўваюць гексахлорбензол хлараваннем бензолу альбо яго хлорвытворных:

Асноўныя рэакцыі:

C

6

H

6

6 C

l

2

C

6

C

l

6

6 H C l

{\displaystyle {\mathsf {C_{6}H_{6}+6Cl_{2}\longrightarrow C_{6}Cl_{6}+6HCl}}}

\{\displaystyle \{\mathsf \{C_\{6\}H_\{6\}+6Cl_\{2\}\longrightarrow C_\{6\}Cl_\{6\}+6HCl\}\}\}. Вылучаюцьт крышталізацыяй. Чысціня не менш 95 % (прымешкі — трыхлорбензол, тэтрахлорбензол і пентахлорбензол).

Уздзеянне на арганізм чалавека

Палітропны яд. Найбольш раннія змены назіраюцца з боку печані, ЦНС і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Парушае парфірынавы абмен, мае кумулятыўны эфект.

Зноскі

  1. Stockholm Convention on Persistent Organic Pollutants website Архівавана 16 красавіка 2014.(англ.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Араматычныя злучэнні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Пестыцыды
Катэгорыя·Хлорарганічныя злучэнні
Катэгорыя·Фунгіцыды