Гексахлорбензо́л альбо перхлорбензо́л — хлорарганічнае злучэнне з формулой C6Cl6, выкарыстоўваецца ў якасці інсектыцыду і фунгіцыду. Таксама ў сумесі з іншымі прэпаратамі выкарыстоўваецца для пратраўкі насення збожжавых культур. У адносінах да гексахлорбензолу дзейнічае Стакгольмская канвенцыя аб стойкіх арганічных забруджвальніках, згодна з якой гэтае рэчыва забаронена ва ўсім свеце.[1]
Гексахлорбензол — бясколерныя крышталі, не раствараюцца ў вадзе, мала раствараюцца ў этаноле і бензоле, малекулярная маса 284,8 а.а.в.; тэмпература плаўлення 231 °C; тэмпература кіпення 322 °C; шчыльнасць 2,044 г/см³.
Гексахлорбензол параўнальна лёгка ўступае ў рэакцыі нуклеафільнага замяшчэння, абменьваючы адзін атам Cl, напрыклад, на групы СН2ОH, OH, SH.
Атрымоўваюць гексахлорбензол хлараваннем бензолу альбо яго хлорвытворных:
Асноўныя рэакцыі:
C
6
H
6
6 C
l
2
⟶
C
6
C
l
6
6 H C l
{\displaystyle {\mathsf {C_{6}H_{6}+6Cl_{2}\longrightarrow C_{6}Cl_{6}+6HCl}}}
. Вылучаюцьт крышталізацыяй. Чысціня не менш 95 % (прымешкі — трыхлорбензол, тэтрахлорбензол і пентахлорбензол).
Палітропны яд. Найбольш раннія змены назіраюцца з боку печані, ЦНС і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Парушае парфірынавы абмен, мае кумулятыўны эфект.