wd wp Пошук:

Гезгальская ГЭС

Гезгальская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў в. Гезгалы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, размешчаная на Гезгальскім вадасховішчы на рацэ Моўчадзь. Вызначаная магутнасць 620 кВт. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі ~5 млн.кВт·г, што дастаткова для забеспячэння электраэнергіяй пасёлка з насельніцтвам 2 тыс. чалавек.

Гезгальская ГЭС працуе на абсталяванні ўстаноўленным у 1950-я г. Да 1999 эксплуатацыяй ГЭС займаліся супрацоўнікі мясцовых электрычных сетак, яны выконвалі дробныя рамонты, якія не патрабавалі спецыяльных ведаў. Бягучыя і капітальныя рамонты абсталявання не рабіліся. Адсутнасць тэхнічнай дакументацыі і спецыяльных ведаў, няведанне правілаў эксплуатацыі гідраэнергетычных збудаванняў прычынілася да частковага размыву рысбермы на Гезгальскай ГЭС, бо пропуск паводкаў ажыццяўляўся толькі двумя затворамі з шасці.

Пры рэканструкцыі Гезгальскай ГЭС было пачышчана вадасховішча, прыбраныя зараснікі і добраўпарадкаваная прылеглая тэрыторыя, месца стала прывабным для летняга адпачынку, палепшылася экалагічная сітуацыя, ловіцца стронга. На Гезгальскім вадасховішчы для нармальнай працы ГЭС, кожны дзень пасля 14:00, цалкам перекрываюць сток ракі каб назапашваць ваду, таму рака ніжэй Гезгальскай плаціны ў гэты час моцна мялее.

Літаратура

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Эканоміка Дзятлаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1950-я гады
Катэгорыя·Моўчадзь (рака)
Катэгорыя·Электрастанцыі Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Гезгалы (аграгарадок)
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі Беларусі
Катэгорыя·1950-я ў Беларусі