Ге́згальскае вадасхо́вішча — вадасховішча ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, утворанае плацінай Гезгальскай ГЭС. Плошча 1,22 км². Найбольшая глыбіня 4,5 м. Даўжыня 2,5 км. Найбольшая шырыня 1 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб’ём вады 1,22 млн м³. Плошча вадазбору 1120 км².
Знаходзіцца на рацэ Моўчадзь (за 9 км ад вусця), за 14 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Дзятлава, каля вёскі Гезгалы. Створанае ў 1959 г. для задавальнення энергетычных патрэб і рыбагадоўлі. Правы бераг вышынёй 2,5—3 м, парослы хваёвым лесам, левы пад лугам. Мае 9 астравоў агульнай плошчай 0,1 км².
У вадаёме водзіцца шчупак, акунь, ёрш, плотка.