wd wp Пошук:

Гезгальскае вадасховішча

Ге́згальскае вадасхо́вішча — вадасховішча ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, утворанае плацінай Гезгальскай ГЭС. Плошча 1,22 км². Найбольшая глыбіня 4,5 м. Даўжыня 2,5 км. Найбольшая шырыня 1 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб’ём вады 1,22 млн м³. Плошча вадазбору 1120 км².

Знаходзіцца на рацэ Моўчадзь (за 9 км ад вусця), за 14 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Дзятлава, каля вёскі Гезгалы. Створанае ў 1959 г. для задавальнення энергетычных патрэб і рыбагадоўлі. Правы бераг вышынёй 2,5—3 м, парослы хваёвым лесам, левы пад лугам. Мае 9 астравоў агульнай плошчай 0,1 км².

У вадаёме водзіцца шчупак, акунь, ёрш, плотка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вадасховішчы Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вадасховішчы Дзятлаўскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BD%D1%8F%D1%81%D0%BB%D1%83%D1%88%D0%BD%D0%B0 %D1%9E%D0%B6%D1%8B%D1%82%D1%8B%D0%BC%D1%96 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Моўчадзь (рака)