wd wp Пошук:

Геаграфічны дэтэрмінізм

Геаграфічны дэтэрмінізм — кірунак у геаграфічных і сацыяльна-палітычных навуках, які асноўваецца на думцы аб тым, што кірунак развіцця краін, эканомік, грамадстваў вызначаецца (дэтэрмініруецца) геаграфічнымі ўмовамі: рэльефам, кліматам, ландшафтамі, адлегласцю ад мора і г. д.

Заснавальнікам геаграфічнага дэтэрмінізма як цэласнай сістэмы поглядаў лічыцца Карл Рытэр, але яго элементы прагледжваюцца ў працах Арыстоцеля, Страбона, Мантэск’е, Мальтуза, Бадэна і іншых філосафаў і даследчыкаў. На ідэях геаграфічнага дэтэрмінізма грунтуецца геапалітыка. У савецкі час крытыкавалася як «немарксісцкая рэакцыйная канцэпцыя». У пэўных момантах пераклікаецца з канцэпцыяй сацыяльнага дарвінізма.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геаграфічная тэрміналогія
Катэгорыя·Геапалітыка