wd wp Пошук:

Гвюдні Ёўханесан

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Загаловак гэтага артыкула — ісландскае асабістае імя. У ісландцаў, за рэдкімі выключэннямі, няма прозвішчаў; частка імя, якая сканчаецца на «-сан» або «-доўцір», з’яўляецца не прозвішчам, а іменем па бацьку. Па імені па бацьку звяртацца да ісландцаў не прынята; чалавека, апісанага ў гэтым артыкуле, правільна зваць Гвюдні. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Гвюдні. Гвю́дні То́дласіюс Ё́ўханесан (ісл.: Guðni Thorlacius Jóhannesson; 26 чэрвеня 1968, Рэйк’явік, Ісландыя) — ісландскі гісторык, дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Ісландыі з 2016 года.

Біяграфія

Гвюдні скончыў Рэйк’явікскую гімназію (1987), універсітэт Уорвіка (Англія) са ступенню бакалаўра гісторыі і паліталогіі (1991) і ўніверсітэт Ісландыі са ступенню магістра мастацтваў па гісторыі (1997). У 1999 атрымаў званне магістра студыяў універсітэта Оксфарда, у 2003 — доктара філасофіі па гісторыі Лонданскага ўніверсітэта каралевы Марыі[3].

Чытаў лекцыі ва ўніверсітэце Ісландыі, Біфрасцкім універсітэце і ўніверсітэце Лондана. Цяпер працуе старэйшым выкладчыкам гісторыі ва ўніверсітэце Ісландыі. Выдаў некалькі прац па гісторыі Ісландыі, у тым ліку пра трасковыя войны, фінансавы крызіс 2008—2011 гадоў і інстытут прэзідэнцтва. Апісаў біяграфію Гюнара Торадсена(англ.) бел. і кнігу пра прэзідэнцкі тэрмін Крыст’яўна Эльд’яўдна.

25 чэрвеня 2016 года абраны новым прэзідэнтам Ісландыі з 39,1 % галасоў[4], стаўшы ва ўзросце 48 гадоў наймаладзейшым прэзідэнтам. Пасаду заняў 1 жніўня[5].

Сям’я

Маці — настаўніца і журналістка Маргрэт Тодласіюс, бацька — настаўнік фізкультуры і трэнер Ёўханес Саймюндсан[6] (памёр у 42-гадовым узросце ад раку). Гвюдні мае двух братоў — Патрэкюра, колішняга іграка гандбольнай зборнай Ісландыі[6], цяпер трэнера аўстрыйскай зборнай, і Ёўханеса, сістэмнага аналітыка. У дзяцінстве гандболам займаўся і Гвюдні[6][7].

У 2004 годзе Гвюдні Ёўханесан ажаніўся з канадкай Элайзай Рыд, з якой пазнаёміўся ў Вялікабрытаніі падчас навучання. З ёй маюць чатырох дзяцей, яшчэ адну дачку Гвюдні мае ад папярэдняга шлюбу.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 https://ugla.hi.is/pub/hi/simaskra/cv_en/c8861dcbb1a1.pdf
  2. Guðni Thorlacius Jóhannesson // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. «Guðni Th. Jóhannesson Ferilskrá» (PDF).
  4. Lokatölur komnar úr öllum kjördæmum (нявызн.) (недаступная спасылка) (26 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2016. Праверана 31 студзеня 2017.
  5. Political Novice Elected Iceland President Amid Football Fever (нявызн.). NDTV.com (26 чэрвеня 2016). Праверана 26 June 2016.
  6. 1 2 3 Breaking: Iceland elects new President (нявызн.).
  7. Lamdi bróður sinn og nennir ekki að djamma: Öll litlu atriðin sem þú þarft að vita um Guðna en skipta kannski mestu máli - DV(ісл.) .

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Прэзідэнты Ісландыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Ісландыі
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэйк’явіку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Перакладчыкі на ісландскую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Выкладчыкі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Перакладчыкі Ісландыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта