wd wp Пошук:

Гаўрыіл Якімавіч Ламакін

Гаўрыіл Якімавіч (Іакімавіч) Ламакін (25 сакавіка [6 красавіка] 1812, слабада Барысаўка, Курская губерня — 9 [21] мая 1885, Гатчына) — рускі харавы дырыжор і музычны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 Сакавіка (6 красавіка) 1812 года ў сям’і прыгоннага селяніна, быў адпушчаны на волю графам Д. М. Шарамецевым. З 1822 года спяваў у харавой капэле графа Д. М. Шарамецева, дзе навучаўся таксама спевам і харавому мастацтву ў А. Сапіенцы-сына. З 1830 года выкладаў спевы, а ў 1850—1872 — кіраўніком гэтай жа капэлы. У 1874 годзе пасля роспуску капэлы, кіраваў мужчынскім хорам графа С. Д. Шарамецева. З яго хорам выступалі В. М. Самойлаў, П. А. Барценева, Л. А. Лаўроўская, Джавані Батыста Рубіна.

З 1830 года адначасова выкладаў спевы ў многіх навучальных установах Санкт-Пецярбурга: Імператарскай Прыдворнай пеўчай капэле (1848—1859), Екацярынінскім інстытуце, Імператарскім вучылішчы правазнаўства, Аляксандраўскім ліцэі, Пажаскім корпусе і інш.

18 сакавіка 1862 года сумесна з М. А. Балакіравам заснаваў Бясплатную музычную школу, якая складалася пад імператарскім заступніцтвам, і кіраваў ёю да 28 студзеня 1868.

Вядомыя вучні Г. Я. Ламакіна — А. Бюдэль-Адамі, М. Вярдзераўская, Ю. Н. Галіцын, Л. І. Кармаліна, А. і К. Лядаў, А. А. Ляраў, І. А. Мельнікаў, А. Я. Пятрова-Вараб’ёва, А. А. Папова.

Памёр 9 (21) траўня 1885 года. Яго сын — Уладзімір — стаў мастаком, быў дырэктарам Мікіцкага батанічнага саду.

Зноскі

  1. Ломакин Гавриил Якимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1812 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Белгародскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў Гатчыне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курскай губерні