wd wp Пошук:

Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў

Дэбют Верасава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Верасаў. Гаўрыла Мікалаевіч Верасаў (28 ліпеня 1912, г. Мінск — 18 лістапада 1979, г. Мінск) — беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар (1949)[1].

Біяграфія

У 1929—1933 гг. працаваў арматуршчыкам і інструктарам па арматуры на будоўлях у Магілёве і Мінску, інспектарам Беларускага савета фізкультуры, дырэктарам шахматнай базы Маскоўскага савета прафсаюзаў, станкавым на заводзе стандартных дамоў у Мінску. У 1933 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ (скончыў у 1939 г.). У 1933—1941 гг. супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх газет. У канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў працаваў выкладчыкам Мінскага палаца піянераў і Беларускага інстытута фізкультуры.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Добраахвотнікам пайшоў на фронт у ліпені 1941 г., у кастрычніку 1941 г. быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі да сакавіка 1942 г., пасля чаго служыў літаратурным супрацоўнікам армейскай газеты. У пачатку 1944 г. пераведзены ў распараджэнне Беларускага штаба партызанскага руху. Меў дзяржаўныя ўзнагароды. У ліпені 1944 г. быў залічаны ў апарат Міністэрства замежных спраў БССР, у кастрычніку 1948 г. прыняты ў аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук (Масква). У 1940-х і ў 1950-х гг. (з перапынкам) кіраваў шахматна-шашачнай секцыяй, потым федэрацыяй шахмат пры спарткамітэце БССР. Кандыдат гістарычных навук з 1951 года[1]. У 1952 г. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1950-я гады ўзначальваў Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязей з замежжам[1], пазней выкладаў у Мінскім інстытуце замежных моў.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—59[1].

Спартыўныя дасягненні

Чэмпіён Мінска па шахматах у 1933, 1935, 1939 гг.[2], у 1946 г. падзяліў 1—2-е месцы з Р. Гарэнштэйнам[3]. Шасціразовы чэмпіён Беларусі[1] — у 1936, 1939, 1941, 1956, 1958 і 1963 гг. (у 1956 г. падзяліў 1—2-е месцы з Б. Гальдэнавым)[4]. Майстар спорту СССР па шахматах з 1937 г. Удзельнік трох чэмпіянатаў СССР. Шахматны тэарэтык, аўтар Сістэмы Верасава(руск.) бел. (1. d4 d5 2. Кc3 Кf6 3. Сg5). Пэўны час займаўся складаннем шахматных задач.

Асноўныя спартыўныя вынікі

ГодТурнірВынікМесца
1934Адборачны турнір да 9-га чэмпіянату СССР (Тбілісі)6? з 136-7
1934/359-ы чэмпіянат СССР9 з 1913-14
1937Кваліфікацыйны матч з В. Пановым(руск.) бел.9 : 7
194012-ы чэмпіянат СССР10? з 197-9
194413-ы чэмпіянат СССР7? з 168-10

Узнагароды

Памяць

З 1990-х гадоў у Мінску рэгулярна праводзяцца Мемарыялы Верасава (турніры па гульні ў шахматы). У кастрычніку 2012 г. быў праведзены Кубак па рашэнні шахматных кампазіцый на прызы бюлетэня «Альбино», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Верасава.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Вересов Гавриил Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 110. — 737 с.
  2. http://belisrael.info/?p=4267
  3. http://belisrael.info/?p=6777
  4. https://belisrael.info/?p=22391

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 12 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада
Катэгорыя·Шахматысты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Шахматысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»