wd wp Пошук:

Гаўбальд Рэгенсбургскі

Гаўбальд Рэгенсбургскі (ням.: Gaubald von Regensburg), таксама Беат (лац.: Beatus); каля 700-23 снежня 761, Рэгенсбург) — блажэнны, першы афіцыйны біскуп Рэгенсбургскай дыяцэзіі.

Біяграфія

Пасвечаны ў біскупам Рэгенсбургскім святым Баніфацыем у 739 годзе. Да яго ў Рэгенсбургу таксама былі біскупы, але яны называліся «вандроўнымі», бо не мелі канкрэтнай біскупскай кафедры. Адначасова Гаўбальд выконваў абавязкі настаяцеля-абата мясцовага манастыра Святога Эмерама. У 740 годзе святы Гаўбальд перанёс мошчы святога Эмерама у крыпту зноў пабудаванага сабора Святога Эмерама — аднайменнага абацтва ў Рэгенсбургу.

Гаўбальд памёр 23 снежня 761 года і яго мошчы спачываюць каля ўваходу ў крыпту святога Рамбальда ў саборы Святога Эмерама.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 761 годзе
Катэгорыя·Святыя Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Рэгенсбургу
Катэгорыя·Памерлі 23 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 700 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баварыі