wd wp Пошук:

Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі

Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі — прадпрыемства ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дзейнасць

Заснавана ў 1986 годзе як спецыялізаванае прадпрыемства па вытворчасці радыёімунных набораў для дыягностыкі розных захворванняў чалавека. Сёння гэта біятэхналагічнае прадпрыемства з высокакваліфікаваным персаналам і сучаснай вытворча-тэхнічнай базай, якая дае магчымасць выконваць складаныя тэхналагічныя працэсы і выпускаць розную медыцынскую и фармацэщтычную прадукцыю. Прадпрыемства сумесна з Інстытутам біяарганічнай хіміі НАН Беларусі ажыццяўляе распрацоўку і вытворчасць імунаферментных набораў гарманальнага (для вызначэння тырэяідных, стэроідных і гіпафізарных гармонаў) і анкалагічнага профіляў; набораў на аснове лантаніднага імунафлуарыметрычнага аналізу для прэнатальнай і неанатальнай дыягностыкі. Выпускаемыя прадпрыемствам на аснове вытворчай кааперацыі імунаферментныя наборы інфекцыйнага профілю прызначаны для дыягностыкі сіфілісу, вірусных гепатытаў В і С, ToRCH-інфекцый, СНІДу і каранавіруса.

Прадукцыя

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навуковыя арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1986 годзе