У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарысан. Гары Гарысан (12 сакавіка 1925, Стэмфард — 15 жніўня 2012) — амерыканскі пісьменнік-фантаст і рэдактар, які апошнія гады пражываў у Ірландыі. Аўтар больш за 200 выдадзеных апавяданняў і 35 раманаў. Вядомы як аўтар папулярных серый кніг у жанры навуковай фантастыкі: «Свет смерці», «Эдэм» і «Стальны Пацук».
Яго маці вырасла ў Санкт-Пецярбургу і пераехала ў ЗША, калі ёй было каля 15 гадоў.
З 1943 па 1946 гады Гарысан быў сяржантам ВПС ЗША. З 1956 года Гарысан стаў прафесійным літаратарам. Ён свабодна валодаў сям’ю мовамі, у тым ліку — эсперанта.
У Гарысана было двое дзяцей: сын Тод і дачка Мойра.
Першаю кніжкаю быў выдадзены яго раман «Неўгамаваная планета» («Deathworld» 1960), якая ў наступныя гады была падоўжаная ў трылогію героя Язона дын Альта «Спецыяліст па этыцы» («Deathworld 2» 1964) і «Барбары-вершнікі» («Deathworld 3» 1968).