wd wp Пошук:

Гарнастай у Беларусі

Пудзіла гарнастая ў Музеі прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь

Гарнастай для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік беларускай фаўны куніцавых.

Гісторыя

Гістарычна гарнастай на беларускіх землях быў звычайным відам, яго здабывалі дзеля раскошнага футра.

З-за трафічнага ціску(англ.) бел. з боку амерыканскай норкі гарнастай пазбаўляецца важных відаў грызуноў у сваім рацыёне — вадзянога пацука (Arvicola amphibius) і палёўкі-эканомкі (Microtus oeconomus), што выклікае значнае зніжэнне колькасці гарнастаяў па ўсёй тэрыторыі Беларусі[1].

Сучасная папуляцыя

У Беларусі шырока распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі, сустракаецца ва ўсіх раёнах, але ўсюды адносна рэдкі[2].

Ахова і паляванне

У 2014 годзе гарнастай быў уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і паляванне на яго забаронена.

Біялогія

Гарнастай насяляе розныя тыпы лесу, аддаючы перавагу ўзлескам і вырубкам, асабліва пры наяўнасці ў іх густога падлеску. Ахвотна пасяляецца ў хмызняках па берагах рэк, старыц, азёр і меліярацыйных каналаў, а таксама на палях і лугах з зараснікамі хмызнякоў па ўскраінах, грудамі камянёў, валамі; сустракаецца паблізу паселішчаў чалавека. Пазбягае або рэдка сустракаецца гарнастай на чыстых балотных масівах, у борах і асабліва ў борах з мёртвым покрывам; рэдкі ён і ў сухіх бярэзніках[2].

Гэты від не толькі звычайны ў аграцэнозах, але і захоўваецца нават ва ўмовах вялікага горада, такога, як Мінск, у тых месцах, дзе прыроднае асяроддзе не да канца ператворана і назіраюцца канцэнтрацыі мышападобных грызуноў у асноўным сінантропных відаў. Гарнастай захаваўся на найбольш спрыяльных участках па берагах Свіслачы, на пустках у былой пойме рэчкі Лошыцы, зарослых і часткова акультураных торфараспрацоўках блізу мікрараёна Уручча, пустках па лініях электраперадач і ў іншых месцах[2].

У культуры

У філатэліі

Зноскі

  1. Горностай в Беларуси практически исчез, а барсуков стало в 10 раз меньше, чем в начале 2000-х (руск.)
  2. 1 2 3 ГОРНОСТАЙ (Mustela erminea) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Сысуны Беларусі
Катэгорыя·Куніцавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле