wd wp Пошук:

Гарвард-Смітсанаўскі цэнтр астрафізікі

Фасад будынка цэнтра

Гарвард-Смітсанаўскі цэнтр астрафізікі (англ.: Harvard-Smithsonian Center for Astrophysics, CfA) — верагодна, найбуйнейшая ў свеце астрафізічная арганізацыя. Вучоныя, якія ўваходзяць ў яе, працуюць у рамках шырокіх даследчых праграм у вобласці астраноміі, астрафізікі, навукі пра зямлю і космас і выкладанні прыродазнаўчых навук. Сваёй галоўнай задачай цэнтр абвяшчае паглыбленне ведаў пра Сусвет і разуменне яго прынцыпаў шляхам навуковых даследаванняў і развіцця астранамічнай і астрафізічнай адукацыі.

Цэнтр быў заснаваны ў 1973 годзе для супрацоўніцтва паміж Смітсанаўскім інстытутам і Гарвардскім універсітэтам. У яго склад уваходзяць Абсерваторыя Гарвардскага каледжа і Смітсанаўская астранамічная абсерваторыя. Асноўны будынак цэнтра размешчаны ў Кембрыджы (штат Масачусетс, ЗША), кіраванне спадарожнікамі ажыцяўляецца з розных кропкак зямнога шара. Пад кіраўніцтвам Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі створаны Цэнтр малых планет.

Кіраўнікі

Факты

Астэроід 10234 Sixtygarden быў названы ў гонар адрасу цэнтра.[3][4]

Зноскі

  1. Harvard-Smithsonian Center for Astrophysics Celebrates 25 Years (нявызн.), Harvard University Gazette (15 кастрычніка 1998). Праверана 26 лютага 2007. Архівавана 18 красавіка 2016.
  2. Alcock to lead the CfA:Astrophysicist noted for ‘dark matter’ studies to take helm at observatories (нявызн.), Harvard Gazette (20 мая 2004). Праверана 25 снежня 2007.
  3. (10234) Sixtygarden (нявызн.). Klet Observatory (23 лістапада 1999). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2012. Праверана 25 снежня 2007.
  4. Discovery Circumstances: Numbered Minor Planets (10001)-(15000) (нявызн.). Central Bureau for Astronomical Telegrams (CBAT) and Minor Planet Center (MPC). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2012. Праверана 25 снежня 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Астранамічныя інстытуты і ўстановы
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі ЗША
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы