wd wp Пошук:

Гарбузакветныя

Гарбузакветныя (Cucurbitales) — парадак кветкавых двухсемядольных раслін.

Гэты парадак аб’ядноўвае шматгадовыя ці радзей аднагадовыя травы, рэдка паўхмызнякі і хмызнякі, і толькі адзін род — Dendrosicyos (востраў Сакотра) — уяўляе сабой невялікае дрэва з мясістым і сакавітым сцяблом. Травяністыя формы маюць вусы (часта разгалінаваныя) — відазмяненні парасткаў. Сцёблы распластаныя па зямлі ці лазячыя. Лісты чарговыя, звычайна пальчата-, радзей перысталопасцевыя ці раздельныя, без прылісткаў. Кветкі ў пазушных суквеццях, часам рэдукаваны да адной кветкі, аднаполыя, але з рудыментам другога полу (аднадомныя ці двухдомныя), вельмі рэдка двухполыя, звычайна актынаморфныя, большай часткай 5-членныя. Чашачка 5(3-6)-лопасцевая, вяночак больш ці менш глыбокі, 5(3-6)-лопасцевы. Тычынак 5 ці 3, вельмі рэдка 2, свабодных ці розным чынам зрошчаных. Гінецэй паракарпны з 3(4-5) карпел, завязь ніжняя, 3-гняздовая, звычайна з многімі семязачаткамі. Плады — ягады ці гарбузы, сакавітыя ці сухія каробачкі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Парадкі раслін
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Гарбузакветныя