wd wp Пошук:

Гаральд Вацлававіч Занеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Занеўскі. Гаральд Вацлававіч Занеўскі (9 мая 1937, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1956 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1967 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, старшым архітэктарам у Белкамунпраекце, з 1973 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Сталовая Мінскага фінансавага тэхнікума

Асноўныя працы: машынна-падліковая станцыя ў Рэчыцы (1972), сталовая абутковы фабрыкі ў Лідзе (1976), лабараторны корпус[d] з актавай залай ЦНДІМЭСГ (1975, з А. У. Жалдаковым), сталовая з пераходнай галерэяй фінансавага тэхнікума па Чырвонай вуліцы (1977), інтэр’еры крамы агародніны па вул. Кірава (1978), адміністрацыйна-бытавы корпус па завулку Талстога (1984) у Мінску.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белкамунпраекта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў