wd wp Пошук:

Ганчыцы

Га́нчыцы[1] (трансліт.: Hančycy, руск.: Ганчицы) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Валожынскага сельсавета.

Гісторыя

У час Расійскай імперыі вёска ў складзе Валожынскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года, паводле Рыжскага мірнага дагавора, у складзе Польшчы, да 17 верасня 1939 года вёска гміны Валожын Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1923 годзе ў Ганчыцах адкрыта польская школа, настаўніцай была Зофія Лэныч-Белановіч. Але школа прапрацавала толькі год, потым вучні хадзілі ў школу суседняй вёскі Маршалкі.

Праз вёску ішоў брукаваны гасцінец (дарога) з Валожына да чыгуначнай станцыі ў Палачанах.

У 1939 годзе солтысам у Ганчыцах быў Уладзіслаў Рындзевіч. Траціна жыхароў была католікамі, астатнія 2/3 — праваслаўнымі. У вёсцы былі прозвішчы Пашкоўскі, Рындзевіч, Вяршыцкі, Рынкевіч, Мінцюк, Зенька, Сенька, Сікорскі, Сакалоўскі, Лужынскі, Сак, Супрун (Супрон), Журкевіч, Божка, Лоўчы, Івашка, Рамановіч, Іванчык.

У 1935 годзе праведзена парцэляцыя, некаторыя жыхары пераехалі на хутар Карышкі.

Праваслаўныя жыхары адносяцца да Дубінскай парафіі (Свята-Георгіеўская царква), католікі — да Валожынскай парафіі (Касцёл святога Юзафа).

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узбалацкага сельсавета[2].

Рэпрэсаваныя жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 23 верасня 2013. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Валожынскага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Валожынскі сельсавет (Валожынскі раён)
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы