wd wp Пошук:

Ганс Фрычэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрычэ.

Ганс Фрычэ (Фрыцшэ, ням.: Hans Fritzsche, 21 красавіка 1900, Бохум27 верасня 1953, Кёльн) — нямецкі нацысцкі прапагандыст, радыёвядучы, высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства народнай асветы і прапаганды Ёзэфа Гебельса.

З 1920-х гадоў журналіст канцэрна Гугенберга і адзін з піянераў палітычнага радыёвяшчання ў Германіі. З верасня 1932 кіраўнік навінавага радыёвяшчання. 1 мая 1933 уступіў у НСДАП, узначальваў аддзел радыё ў Міністэрстве народнай асветы і прапаганды, потым атрымаў падвышэнне да кіраўніка навінавага аддзела міністэрства. У 1938—1942 узначальваў аддзел унутрыдзяржаўнай прэсы, але потым яго вярнуў сабе сам Гебельс, а Фрычэ стаў ізноў адказваць за радыё. Вяшчаў да канца войны, падтрымваючы баявы дух салдатаў і грамадзянаў Рэйха. Вёў штотыднёвую перадачу «Гаворыць Ганс Фрычэ».

Падчас падання нацысцкага рэжыму Фрычэ быў у Берліне і капітуляваў разам з апошнімі абаронцамі горада 2 мая 1945, здаўшыся ў палон Чырвонай арміі.

Спасылкі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118703307 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118703307 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Члены НСДАП
Катэгорыя·Журналісты Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Нацысцкія злачынцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 27 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Радыёвядучыя Германіі
Катэгорыя·Памерлі ад раку
Катэгорыя·Падсудныя Нюрнбергскага працэсу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бохуме
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кёльне