wd wp Пошук:

Ганс Гахман

Ганс Гахман (ням.: Hans Hachmann; 5 красавіка 19305 сакавіка 2004) — нямецкі селекцыянер рададэндранаў.

Біяграфія

Ганс Гахман нарадзіўся 5 красавіка 1930 года ў горадзе Бармштэт. Яго бацька, Джон Гахман ў 1929 годзе заснаваў гадавальнік садовых раслін, які спецыялізаваўся на ружах, вечназяленых і глебапакроўных раслінах. Пасля вайны адным з асноўных напрамкаў стала развядзенне пладовых дрэў. Ганс Гахман далучыўся да фірмы ў 1950—1951 гадах ва ўзросце 21 года. З яго з’яўленнем гадавальнік паступова пачаў спецыялізавацца на створаных ім сартах рададэндранаў. Створаныя Гансам сарты з’явіліся ў продажы ў 1974—1975 гадах. Некалькімі гадамі пазней у садаводчых часопісах пачалі з’яўляцца артыкулы аб селекцыянеры. На працягу пяцідзесяці гадоў Гансам было створана больш за 400 новых сартоў. Ганс Гахман памер 5 сакавіка 2004 года, адпачываючы на востраве Зільт.

Гадавальнік Hachmannplatz у цяперашні час кіруецца яго сынам Хольгерам Гахманам разам з жонкай Эдыт, працягваючы займацца рададэндранамі. Адзін з яго ўласных сартоў у 2009 годзе быў названы ў гонар бацькі ‘Hans Hachmann’.

Агульная плошча гадавальніка 27 акраў, з іх 16 акраў выкарыстоўваецца пад вырошчванне раслін адкрытага грунту. Рададэндраны і азаліі складаюць 65 % прадукцыі гадавальніка (звыш 200 тысяч раслін у год). Тыя, што засталіся 150 000 — вечназяленыя растеня і дэкаратыўныя кусты. Уся тэрыторыя аброшваецца з дапамогай аўтаматычнай сістэмы паліву. Метэастанцыя забяспечвае бесперапынны запіс тэмпературы і вільготнасці.

Некаторыя сарты, створаныя Гансам Гахманам

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Шлезвіг-Гольштэйне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шлезвіг-Гольштэйне
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Селекцыянеры
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар