wd wp Пошук:

Гансвурст

Гансвурст на паштовай марцы ФРГ

Гансвурст (ням.: Hanswurst, таксама ням.: Hans Wurst, літаральна — Цімох-каўбаса) — камічны персанаж нямецкага народнага тэатра.

З’явіўся ў 16 ст. у фастнахтшпілях. У 17 ст. разам з Пікельгерынгам атрымаў распаўсюджванне як галоўная асоба камічных інтэрмедый, якая аб’ядноўвала разнастайныя часткі паказаў вандроўных труп. Гансвурст — прасцяк і хітрун, вясёлы забіяка, баязлівец і абжора, весяліў гледачоў фарсавымі жартамі і трукамі. Існавалі нямецкая і аўстрыйская (блізкая да італьянскага арлекіна) разнавіднасці Гансвурста.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Культура Германіі
Катэгорыя·Персанажы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Камедыя