wd wp Пошук:

Гансала Кейпа дэ Льяна

Гансала Кейпа дэ Льяна і Сьера (ісп.: Gonzalo Queipo de Llano y Sierra; 5 лютага 18759 сакавіка 1951) — іспанскі генерал, адзін з кіраўнікоў паўстання 1936 года, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку франкістаў.

Біяграфія

Вучыўся ў каталіцкай семінарыі, адкуль сышоў і завербаваўся ў армію ў якасці стралка. Пазней скончыў каралеўскае кавалерыйскае вучылішча ў Вальядалідзе, пасля гэтага ўдзельнічаў у якасці афіцэра кавалерыі ў іспана-амерыканскай вайне 1898 года ў Кубе і ў Рыфскай вайне ў Марока.

З 1923 года — брыгадны генерал.

Крытычна ставіўся да сітуацыі ў іспанскай арміі, знаходзіўся ў апазіцыі да дзеючай улады, у сувязі з чым быў заключаны ў турму. Пасля вызвалення ў 1926 годзе працягваў заставацца ў апазіцыі, і ў 1928-м быў звольнены з арміі. У гэты перыяд быў вымушаны зарабляць на жыццё вырабам мыла і гандлем ім. У 1930 годзе ўзначаліў Рэспубліканскую ваенную арганізацыю і супрацоўнічаў з рэспубліканскім рэвалюцыйным камітэтам, які ўзначаліў антыманархічную змову. Пасля няўдачы паўстання супраць караля Альфонса XIII эміграваў у Партугалію і вярнуўся ў Іспанію пасля звяржэння манархіі ў красавіку 1931 года.

Пры новым рэжыме быў генеральным інспектарам карабінераў. Аднак з прыходам да ўлады левага Народнага Фронту зноў сышоў у апазіцыю, дзе далучыўся да нацыяналістаў. У ліпені 1936 года яны арганізавалі бунт. Кейпа быў адказным за захоп Севільі, з чым ён выдатна справіўся. Мяцеж нацыяналістаў прывёў да пачатку грамадзянскай вайны. У ходзе канфлікту Кейпа быў адным з кіруючых дзеячаў прапаганды паўстанцаў. У той жа час ён камандаваў арміяй Поўдня, якая дзейнічала ў Андалузіі і ў лютым 1937 года пры актыўнай падтрымцы італьянскіх войскаў узяла Малагу — стратэгічна важны порт.

Пасля канца вайны ў 1939 годзе Кейпа адпраўлены кіраўніком ваеннай місіі ў Італіі. Пазней прызначаны генерал-капітанам другой ваеннай акругі.

Памёр у сваім маёнтку пад Севільяй і быў пахаваны ў нацыянальнай каталіцкай базыліцы Макарэна.

Літаратура

  1. 1 2 3 Gonzalo. Marqués de Queipo de Llano (I) Queipo de Llano y Sierra // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France Gonzalo Queipo de Llano y Sierra // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123847362 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. http://www.elmundo.es/andalucia/2017/07/18/596e25f546163f2b648b4588.html Праверана 19 ліпеня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Генералы Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Севільі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Севільі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Вальядалід
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных