wd wp Пошук:

Гансала Ігуаін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ганса́ла Хера́рда Ігуаі́н (ісп.: Gonzalo Gerardo Higuaín; нар. 10 снежня 1987, Брэст, Францыя) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2009—2018). Гансала нарадзіўся ў Францыі ў сям’і аргенцінскага футбольнага іграка Хорхэ Ігуаіна, які выступаў у той час за французскі клуб «Брэст». У 2007 годзе Гансала атрымаў аргенцінскае грамадзянства, якое стала другім пасля французскага.

Ігуаін вядомы сваёй хуткасцю і добрымі забіўнымі здольнасцямі[6].

Клубная кар’ера

«Рывер Плейт»

Гансала распачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «Рывер Плэйт». У 2005 годзе ён упершыню быў прыцягнуты да выступаў асноўнай каманды, дэбютаваўшы 29 мая ў прайграным матчы супраць «Хімнасіі і Эсхрыма»[7]. 12 лютага 2006 года Ігуаін забіў свой першы гол лізе ў пераможным матчы супраць «Банфілда»[8]. Футбаліст скончыў сезон 2005/06 з пяццю галамі ў дванаццаці матчах[9].

«Рэал»

У снежні 2006 года іспанскі клуб «Рэал» падпісаў Ігуаіна за 13 млн еўра, пасля таго як «Рывер Плэйт» адхіліў прапанову ад 10 млн еўра. Гансала дэбютаваў у складзе каралеўскага клуба 11 студзеня 2007 года супраць клуба «Рэал Бетыс» у другім раўндзе Кубка Іспаніі.

«Напалі»

Улетку 2013 года Ігуаін перайшоў у «Напалі», дзе стаў асноўным нападнікам.

«Ювентус»

У канцы ліпеня 2016 года турынскі «Ювентус» актывіраваў опцыю выкупа Ігуаіна ў «Напалі» за 90 млн еўра[10].

У жніўні 2018 года перайшоў у «Мілан» на правах арэнды за 18 млн еўра з абавязацельствам выкупу за 36 млн еўра[11].

У студзені 2019 года перабраўся ў арэнду ў лонданскі «Чэлсі», меркавана з тымі жа ўмовамі што і ў «Мілане»: 9 млн еўра за паўгады арэнды і выкуп за 36 млн еўра[12]. Па заканчэнні сезона «Чэлсі» вырашыў не выкупаць нападніка, і Ігуаін вярнуўся ў «Ювентус».

«Інтэр Маямі»

У верасні 2020 года разарваў кантракт з «Ювентусам» і стаў іграком амерыканскага клуба «Інтэр Маямі»[13]. У кастрычніку 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона 2022[14].

Міжнародная кар’ера

Ігуаін з’яўляецца адным з трох аргенцінскіх ігракоў, які выступалі за нацыянальную зборную і пры гэтым нарадзіліся па-за межамі Аргенціны. Акрамя Гансала такімі ігракамі былі Педра Суарэс Арыка[15] і Канстанцін Урбіета Соса[16]. Першапачаткова Гансала адхіліў заклікі як з боку аргенцінскай, гэтак і з боку французскай нацыянальных каманд[17][18], сцвярджаючы, што ў той час ён быў у нерашучасці за якую з краін ён жадаў бы за лепшае гуляць. Аднак у канчатковым выпадку Гансала абраў для сябе выступы ў аргенцінскай нацыянальнай зборнай[19].

Дасягненні

Іспанія «Рэал Мадрыд»

Італія «Напалі»

Італія «Ювентус»

Англія «Чэлсі»

Зноскі

  1. Gonzalo Higuaín // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gonzalo Higuaín // FBref.com
  3. https://www.chelseafc.com/en/teams/first-team/gonzalo-higuain Праверана 30 мая 2019.
  4. https://www.transfermarkt.es/chelsea-fc/kader/verein/631/saison_id/2018/plus/1
  5. https://sport.sky.it/calcio/squadre/juventus/rosa Праверана 18 кастрычніка 2019.
  6. «Player Profile». Real Madrid CF.
  7. Higuain los convence a todos Архівавана 26 лютага 2012.. canchallena.com
  8. «Gonzalo Higuaín All goals 2005–2006 (Boca Juniors)» Архівавана 10 кастрычніка 2012.. Guardian Stats
  9. «Gonzalo Higuaín Facts» Архівавана 27 лістапада 2010.. Guardian Stats
  10. «Ювентус» активировал опцию выкупа Игуаина у «Наполи» за 90 млн евро. by.tribuna.com
  11. Бонуччи вернулся в «Ювентус», Игуаин и Кальдара перешли в «Милан». by.tribuna.com
  12. «Челси» арендовал Игуаина. by.tribuna.com
  13. Игуаин стал игроком «Интер Майами». by.tribuna.com
  14. Футбол. Экс-форвард “Реала” и “Ювентуса” Гонсало Игуаин завершит карьеру по окончании сезона. pressball.by
  15. Pedro Arico Suárez Архівавана 9 ліпеня 2014. — FIFA.com
  16. Constantino Urbieta Sosa Архівавана 9 лістапада 2012. — FIFA
  17. «La Celeste y Blanca pesa» Архівавана 14 лістапада 2006.. Olé.
  18. «Domenech turns to uncapped tyros». UEFA
  19. «Higuain to choose Argentina over France»(недаступная спасылка) — Yahoo sports

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэр Маямі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Фіністэр
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Аргенціны
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Напалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рывер Плэйт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі