wd wp Пошук:

Ганна Яўгенаўна Бацюшка

Ганна Яўгенаўна Бацюшка (нар. 24 кастрычніка 1981, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларуская спартсменка (цяжкая атлетыка). Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2001). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2004).

Біаграфія

Скончыла Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву (2001), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Выхаванка Віцебскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў па цяжкай атлетыцы і боксе «Спортальянс».

З 1999 года — у складзе нацыянальнай каманды Беларусі.

Чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў (2000). Сярэбраны прызёр XXVIII (2004), удзельніца XXVII (2000) і XXIX (2008) Алімпійскіх гульняў. Чэмпіёнка і рэкардсменка свету ў рыўку (2003), бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў суме дваяборства (2003), сярэбраны прызёр (2005) і бронзавы прызёр (2006) чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі. Устанавіла 9 нацыянальных рэкордаў.

Трэнеры: Б. П. Кухарэнка (1990—1994), І. А. Баранаў (1995—2000), У. Я. Шаршукоў (з 2000), А. Г. Зінчанка (з 2001).

Спартыўныя дасягненні

Узнагароды

Узнагароджана юбілейным медалём «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года
Катэгорыя·Цяжкаатлеты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года