wd wp Пошук:

Ганна Фрыцьёф

Ганна Фрыцьёф, у замужжы Юхансвн (шведск.: Anna Frithioff; нар. 4 снежня 1962 года, Грэна) — шведская лыжніца, прызёрка чэмпіянату свету 1995 года.

У Кубку свету Фрыцьёф дэбютавала ў 1992 годзе, тады ж адзіны раз у кар’еры трапіла ў дзясятку лепшых у індывідуальнай гонцы на этапе Кубка свету. Акрамя гэтага ў індывідуальных гонках мае на сваім рахунку 9 трапленняў ў трыццатку лепшых на этапах Кубка свету. Лепшым дасягненнем Фрыцьёф у агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляюцца 30-е месца ў сезонах 1991/92 і 1993/94.

На Алімпіядзе-1994 у Лілехамеры заняла 17-е месца ў гонцы на 5 км класікай, 37-е месца ў гонцы пераследу, 13-е месца ў гонцы на 30 км класікай і 6-е месца ў эстафеце.

За сваю кар’еру прымала ўдзел у чатырох чэмпіянатах свету, на чэмпіянаце свету — 1995 у Тандэр-Бэе заваявала бронзавы медаль у эстафеце. Лепшы вынік у асабістых гонках на чэмпіянатах свету, 9-е месца ў гонцы на 5 км класічным стылем на тым жа чэмпіянаце.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 29 мая 2019.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Ёнчэпінг
Катэгорыя·Лыжнікі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных