wd wp Пошук:

Ганна Люцыянаўна Лапаціна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лапаціна. Ганна Люцыянаўна Лапаціна (нар. 2 жніўня 1955, в. Гожа, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кандыдат медыцынскіх навук.

Біяграфія

Нарадзілася 2 жніўня 1955 года ў вёсцы Гожа Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыла Гродзенскі медыцынскі інстытут.

Працавала ўрачом-тэрапеўтам Калінкавіцкай ЦРБ; урачом-тэрапеўтам участковым установы аховы здароўя «Гомельская гарадская паліклініка № 12»; загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы, галоўным урачом установы аховы здароўя «Гомельская гарадская паліклініка № 5»; галоўным урачом установы аховы здароўя «Гомельскі абласны клінічны кардыялагічны дыспансер».

З’яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Асабістае жыццё

Замужам, мае дачку.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Тэрапеўты Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта