wd wp Пошук:

Ганна Гродская

Ганна Гродская дае інтэрв'ю ў Сойме
Анджэй Разэнэк, Ганна Гродская i Роберт Бядронь у часе акцыі падтрынкі для гамасексуальных дзяцей у Расіі

Ганна Гродская (па-польску: Anna Grodzka, нар. 16 сакавіка 1954 ў Отвацку) — польская грамадская дзеячка, прадпрымальніца і палітык, адна з заснавальніц Фонду Транс-Фузія, дэпутат Сойму Рэспублікі Польшча 7 склікання.

Біяграфія

Асабістае жыццё

Ганна Гродская з’яўляецца транссексуалам. Ад нараджэння яе пол быў мужчынскім, яна мела імя Кшыштаф Богдан і прозвішча Бэнгоўскі[1]. У 2007 годзе яна даведалася, што яе ўсынавілі[2] Юзаф і Казімера[1]. Судова вырашаць пытанне палавой прыналежнасці і фізічна змяніць пол яна вырашыла толькі пасля таго, як яе сын ад ранейшага шлюбу з жанчынай (скончанага разводам) быў ужо дарослы[3]. Аперацыю па змене полу яна зрабіла ў клініцы ў Бангкоку[4]. Працэсу змены полу (фармальна завершанаму ў 2010 годзе[2]) быў прысвечаны дакументальны фільм «Транс-акцыя», зняты ў 2010 годзе тэлевізійнай кампаніяй HBO[5].

Прафесійная і палітычная дзейнасць

Ганна Гродская скончыла навучанне па спецыяльнасці клінічная псіхалогія ў Варшаўскім універсітэце[6]. У пэрыяд ПНР яна была членам Асацыяцыі Польскіх Студэнтаў (АПС) і Польскай аб’яднанай партыі рабочых (між іншым у партыйнай арганізацыі ва ўніверсітэце). Працавала палітычным інструктарам у АПС. У 1986 стала дырэктарам прадпрыемства Alma Press[7]. Потым яна займалася ўласным бізнесам, шмат гадоў працавала ў выдавецкай, рэкламнай і паліграфічнай галінах. Займалася вытворчасцю фільмаў для Польскага тэлебачання[8]. У 2003—2006 гадах была членам дырэкцыі «Радыё для цябе»[9]. Дзейнічала ў партыі Сацыял-дэмакратыя Рэспублікі Польшча, а пазней, да верасня 2011 года, уваходзіла ў склад Саюза дэмакратычных левых у Варшаве[3]. Уваходзіла таксама ў склад Таварыства «Ардынацкая»[10]. У 2008 годзе яна ўдзельнічала ў стварэнні Фонду Транс-Фузія. Гэтая арганізацыя, у якой яна з лістапада 2011 года выконвала абавязкі старшыні, мае на мэце распаўсюд ведаў наконт трансгендэрызму, а таксама дзейнасць, накіраваную на падтрымку транссексуалаў і трансвестытаў[11]. Да канца 2011 года Анна Гродзкая была таксама намесніцай старшыні Камісіі грамадскага дыялогу па справах роўных адносінаў пры Прэзідэнце Сталічнага горада Варшава[12].

У 2011 годзе Ганна Гродская кандыдавала ў выварах у Сойм. На выбарчым спісе Руху Палікота у Кракоўскай акрузе заняла першае месца (у наступстве старту ад гэтай партыі была выдалена з СДЛ у верасні 2011). У галасаванні 9 кастрычніка атрымаласа 19 451 галасоў і стала дэпутатам. Такім чынам стала першай у Польшчы і першай у Еўропе асобай, якая адкрыта кажа пра свой транссексуалізм, якая была абранай у дзяржаўны парлямент. У Сойме 7. склікання стала намесніцай старшыні дэпутацкага клюба Руху Палікота, а таксама намесніцай старшыні Камісыі культуры і сродкаў масовай інфармацыі, член парламенцкай Камісыі спваведлівасці і праваў чалавека, а таксама намесніцай старшыні Парляменцкай групы жанчын. У лютым увайшла ў склад партыі Рух Палікота, пасля змены назвы у кастрычніку 2013 — партыі Твой рух.

Зноскі

  1. 1 2 http://katalog.bip.ipn.gov.pl/showDetails.do?lidx=&subpageKatalogId=3&osobaId=50071 Архівавана 19 лютага 2014.
  2. 1 2 http://kobieta.gazeta.pl/kobieta/1,107880,7745030,Skazana_na_plec.html Архівавана 22 снежня 2017.
  3. 1 2 http://www.przeglad-tygodnik.pl/pl/artykul/krakowski-test-tolerancji Архівавана 2 красавіка 2013.
  4. http://kobieta.dziennik.pl/artykuly/361263,szczere-wyznania-anny-grodzkiej.html
  5. http://www.hbo.pl/movie/trans-akcja_-70141
  6. http://www.krytykapolityczna.pl/Opinie/GrodzkaPolitykabezwartosci/menuid-197.html
  7. http://www.tvn24.pl/anna-grodzka-od-pzpr-przez-biznes-do-ruchu-palikota,304608,s.html
  8. http://www.filmpolski.pl/fp/index.php?osoba=1152704
  9. http://www.imsig.pl/szukaj/osoba,KRZYSZTOF_BOGDAN,B%C4%98GOWSKI,afeabbfcd9b
  10. http://www.polskieradio.pl/5/3/Artykul/472937,Kwasniewski-z-Ordynacka-planuja-kongres-lewicy
  11. http://fundacja.transfuzja.org/ Архівавана 22 снежня 2017.
  12. http://ngo.um.warszawa.pl/sites/ngo2.um.warszawa.pl/files/zalaczniki/dokumenty/kds_rownego_traktowania_11_01_11.pdf
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 7 склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 сакавіка
Катэгорыя·Актывісты ЛГБТ-руху ў Польшчы
Катэгорыя·Палітыкі Руху Палікота
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта псіхалогіі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены ПАРП
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітыкі Сацыял-дэмакратыі Рэчы Паспалітай Польскай і Саюза аб'яднаных левых