wd wp Пошук:

Ганна Відавіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Відавіч. Ганна (Ана) Відавіч (харв.: Ana Vidović, 8 лістапада 1980, Карлавац) — харвацкая класічная гітарыстка.

Ганна пачала іграць на гітары ва ўзросце да пяці гадоў пад уплывам свайго старэйшага брата Віктара(англ.) бел., які іграў на класічнай гітары. Іх бацька таксама быў гітарыстам, але прызнанне атрымаў, іграючы на электрычнай гітары. На міжнародным узроўні Ана пачала выступаць ва ўзросце 8 і 11 гадоў, а ў 13 стала самай маладой студэнткай у прэстыжнай Нацыянальнай музычнай акадэміі ў Заграбе(руск.) бел., дзе яна вучылася ў прафесара Іштвана Ромера. Яна таксама вучылася ў Заграбскім універсітэце. Заслужыўшы добрую рэпутацыю ў Еўропе, яна атрымала запрашэнне на навучанне ў Кансерваторыі Пібадзі(руск.) бел. (Балтымар, ЗША) у кубінскага гітарыста Мануэля Барэка(англ.) бел., якую скончыла ў маі 2003 года. З тых часоў яна жыве ў ЗША, дзе таксама працуе прыватным настаўнікам.

Ана Відавіч выпусціла 6 дыскаў, выдадзеных лэйбламі Croatia Records, BGS, і Naxos Records і два DVD.

Яе старэйшы брат — Віктар Відавіч — таксама вядомы гітарыст.

Дыскаграфія

CD

DVD

Зноскі

  1. Ana Vidović // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карлавацкай жупаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Заграбскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Гітарысты
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Музыканты Харватыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада